«Хопіць гуляць у дэмакратыю». Тэлеканал АНТ выказаўся пра «мяккі электарат»
Дзяржаўны тэлеканал АНТ у сваім тэлеграм-канале апублікаваў развагі з нагоды будучых выбараў.

«Што змянілася? Наша зямля ачысцілася ад пятай калоны, не цалкам, але значна. Падплінтуснікі яшчэ засталіся. Але збавенне ад бчб-прусакоў — працэс няхуткі.
Мазгі ўключыліся ў многіх, хто проста памыліўся ў прыярытэтах. Мяккі электарат на тое і мяккі, што з ім трэба працаваць», — пішацца ў тэлеграм-канале АНТ.
У пасце радуюцца, што зачысцілі інфармацыйнае поле і са СМІ засталіся толькі дзяржаўныя.
І адзначаюць пра будучыя выбары: «Хопіць гуляць у дэмакратыю. Мы перамаглі, блакавалі мяцеж і цяпер павінны і будзем навязваць сваю інфармацыйную палітыку.
У нас новая палітычная лінія на першую кампанію: у парламент павінны трапіць толькі прыхільнікі дзяржаўнай лініі. Толькі тыя, для каго словы Беларусь, адзінства, суверэнітэт, сям'я і мір маюць вызначальнае значэнне».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
ну што тут сказаць... цяпер канкрэтна. без усякіх там эківокаў