Кіно

Круз, Вонка і дзіця Беларусі: топ-10 фільмаў года

«Барбі» і «Апенгеймер» — не адзінае, чым у 2023-м нас радаваў кінематограф. Згадваем найлепшыя стужкі года.

Кадр з трэйлера фільма «Місія невыканальная: Смяротная адплата. Частка першая» / Youtube

Місія невыканальная: Смяротная адплата. Частка першая (Mission: Impossible — Dead Reckoning Part One)

Вось ён — фаварыт года ў жанры экшн! Том Круз не перастае радаваць выключнымі трукамі, якія не прыйдуць у галаву іншым рэжысёрам і ў страшным сне: напрыклад, чаму б не скінуць цягнік з абрыва і не прымусіць герояў доўгія хвіліны шукаць выратавання? А ў дадатак — адборныя пагоні, бойкі, харызматычныя акцёры, найлепшыя гаджэты і жыццё haute couture. Круз, ніколі не старэй!

Рэйтынг на IMDb: 7,8/10

Белае пластыкавае неба (Müanyag égbolt)

Гэтай славацка-венгерскай анімацыі для дарослых можа не хапаць прапрацоўкі сюжэта, але мала іншых фільмаў могуць пахваліцца такім прыгожым візуалам, нібыта з іншай планеты, ад яго не адстае і сама гісторыя. На двары 2123-ці, і маладая пара жыве ў пастапакаліптычным Будапешце. Ім наканавана дажыць да 50-ці і потым стаць ежай для наступных пакаленняў, але жанчына хоча сысці раней — і муж не адпускае каханую. Паверце, гэта насамрэч вельмі прыгожа.

Рэйтынг на IMDb: 6,8/10

Русалачка (The Little Mermaid)

Вы, напэўна, памятаеце гэтую гісторыю. Маладая русалачка заключае пагадненне з марской вядзьмаркай і абменьвае свой прыгожы голас на чалавечыя ногі. Мэта — адкрыць для сябе свет над вадой і ўразіць прынца. У стужцы класны падбор акцёраў, у тым ліку цудоўна сябе паказвае цёмнаскурая «русалачка» Холі Бэйлі, хаця выбар яе на гэтую ролю і быў скандальны. А яшчэ тут файны візуал, шмат дабрыні, пазітыву і знаёмага дыснэеўскага вайбу.

Рэйтынг на IMDb: 7,2/10

Апенгеймер (Oppenheimer)

Трохгадзінная магія ад Крыстафера Нолана пра біяграфію Роберта Апенгеймера — стваральніка атамнай бомбы. Вашай увазе тонкая акцёрская гульня ад Кіліяна Мёрфі і Роберта Даўні-малодшага (і не толькі), бліскучыя ва ўсіх сэнсах спецэфекты і геніяльная ноланаўская рэжысура, дзеля якой не шкада прасядзець і тры гадзіны. На бліжэйшым «Оскары» Мёрфі і Нолан маюць шансы на ўраджай статуэтак.

Рэйтынг на IMDb: 8,4/10

Забойцы кветкавага Месяца (Killers of the Flower Moon)

Думаеце, даўжэй за «Апенгеймера» стужку не зняць? Марцін Скарсэзэ пераўпэнівае са сваёй гісторыяй пра індзейцаў і нафту, якая выйшла амаль на тры з паловай гадзіны. Ды Капрыа тут увасобіў мужа індыянкі, сям'я якой узбагацілася, бо на яе землях знайшлі нафту. Але вось незадача — сваякі жанчыны пачынаюць паміраць адзін за адным. Нягледзячы на папрокі ў зацягнутасці, фільм атрымаўся адборнай стравай для кінагурманаў — толькі падрыхтуйце да яго звычайныя закускі, бо глядзець давядзецца сапраўды шмат. Асобны дзякуй Скарсэзэ за тое, што даў прастору Лілі Глэдстоўн, якая грае тую самую індыянку, бо яна дастойная нашай увагі.

Рэйтынг на IMDb: 7,8/10

Барбі (Barbie)

Гэтая стужка — галоўны кінамаркетынгавы поспех не толькі 2023-га, але, магчыма, і ўсіх апошніх гадоў. Летам свет трымцеў у чаканні «Барбенгеймера» — так называлі адначасовую прэм'еру «Барбі» і «Апенгеймера». Згадаць хаця б натоўпы ў ружовым, што запоўнілі еўрапейскія кіназалы з пачаткам паказаў, ці россып карцінак у сацсетках з героямі стужкі і подпісамі накшталт «гэтая Барбі — прэзідэнтка». А насамрэч мы атрымалі прафеміністычнае кіно ад незалежнай рэжысёркі з зоркамі Марга Робі і Раянам Гослінгам (як ён спявае!), якое не сорамна паглядзець са сваячкай-падлеткам ці з сяброўкай пад ружовае.

Рэйтынг на IMDb: 7/10

Чалавек-павук: Павуцінне сусветаў (Spider-Man: Across the Spider-Verse)

Сіквэл мультфільма «Чалавек-павук: Праз сусветы», які ўзяў у 2019-м адзін з «Оскараў». «Павуцінне сусветаў» пабіла зборы папярэдніка ўсяго за 12 дзён пракату і заадно заляцела на вяршыні шматлікіх рэйтынгаў. Тут вам раскажуць пра падлеткаў Майлза Маралеса і Гвен Стэйсі, якія маюць суперздольнасці, падарожнічаюць па мультысусветах і змагаюцца са злодзеямі. А таксама прэзентуюць багатую і галавакружную анімацыю — чым не асалода?

Рэйтынг на IMDb: 8,6/10

Мінулыя жыцці (Past Lives)

Гэтая амерыкана-карэйская драма атрымала багата захаплення на фестывалі незалежнага кіно Sundance, а таксама шмат намінацый на найлепшыя кінапрэміі свету. У цэнтры гісторыі — карэянка Ен На і яе школьны сябар Хэ Сон. У дзяцінстве Ен На была закаханая ў хлопца, але іх сяброўства абарвалася, калі дзяўчынка пераехала ў Штаты. Праз дваццаць гадоў былыя сябры сустракаюцца на тыдзень — і, здаецца, нічога ўжо не будзе як раней.

Рэйтынг на IMDb: 8/10

Джон Уік: Частка 4 (John Wick: Chapter 4)

Дзіця Беларусі зноў з намі! Апошнюю частку франшызы пра Джона Уіка называюць найлепшай з усёй серыі і хваляць за візуал і ўменне ператварыць баявік у мастацтва. Фільм паставілі Чад Стахелскі і Дэвід Літч, пастаноўшчыкі трукаў з «Матрыцы», таму відовішчнасць тут на вышыні. Cюжэт стужкі просты: як і ў іншых частках, сумленны герой-забойца Джон Уік змагаецца з мафіяй, помсціць дрэнным хлопцам і здабывае волю.

Рэйтынг на IMDb: 7,7/10

Вонка (Wonka)

Акцёр Цімаці Шаламэ і кампанія падрыхтавалі салодкі пераднавагодні падарунак. Гэта чарговая экранізацыя сусвету «Чарлі і шакаладнай фабрыкі» ад пісьменніка Роальда Даля, але тут у цэнтры ўвагі — малады і бедны (але абаяльны) Вілі Вонка, будучы гаспадар шакаладнай фабрыкі. Пакуль ён толькі марыць пра свой бізнэс і заўважае, што ўся гарадская шакаладная індустрыя знаходзіцца пад кантролем сквапных канкурэнтаў. Атрымліваецца чароўная казка з танцамі, магічнымі спецэфектамі і Х'ю Грантам у зялёным парыку і ролі карліка.

Рэйтынг на IMDb: 7,4/10

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Хлопчык і птушка»: у кінатэатрах чарговы шэдэўр Міядзакі пасля 10-гадовага перапынку

Якія фільмы перамаглі на кінафестывалі «Паўночнае ззянне» і які стаў самым папулярным

Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася

Каментары

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшаў Сяргей Франчук — стрыечны брат Вадзіма Кабанчука1

Памёр 48‑гадовы акцёр Джэймс Ван Дэр Бік1

Колькі разоў на дзень мы бздзім? Вучоныя змаглі падлічыць11

Людзі п’юць менш піва — Heineken скарачае да 6 тысяч супрацоўнікаў

Новы спадарожнікавы здымак, імаверна, зафіксаваў машыны комплексу «Арэшнік» пад Крычавам4

BMW адклікае больш за паўмільёна машын па ўсім свеце. Яны могуць загарэцца

Уладзімір Мацкевіч: Святлана Ціханоўская — гераіня!24

Зяленскі патлумачыў, чаму Беларусь выключаецца як месца перамоў з Пуціным

«Першы раз чую». Зяленскі пракаментаваў інфармацыю, што нібыта абвесціць выбары 24 лютага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць