Кіно

Якія фільмы перамаглі на кінафестывалі «Паўночнае ззянне» і які стаў самым папулярным

Арганізатары 9-га кінафестываля «Паўночнае ззянне» агучылі вынікі.

Кадр з фільма «Радзіма»

Колькі людзей глядзелі фільмы фэсту?

Другі год запар кінафэст дэманстраваў большую частку сваёй праграмы online бясплатна. Каб паглядзець фільмы, на платформе зарэгістравалася 2989 новых гледачоў. А агульная колькасць карыстальнікаў платформы кінафэсту склала 4774!

Агулам сёлета на платформе кінафэсту зафіксавалі 18 435 праглядаў фільмаў і івэнтаў «Ззяння». Гэтая лічба ў два разы перавышае паказчыкі мінулага года. 

Хто перамог у Міжнародным конкурсе дэбютаў «Паўночнага ззяння — 2023»? 

Міжнароднае журы, у складзе якога літоўскі рэжысёр Вітаўтас Пуйдокас, беларуская рэжысёрка Ганна Саўчанка і шведскі рэжысёр Віктар Нордэншэльд, — аглядала фільмы з Міжнароднага конкурсу дэбютаў. Яны выбралі пераможцам у конкурсе дэбютаў дакументальную карціну «Апалонія, Апалонія» рэжысёркі Леа Глоб.

«Шчырае даследаванне падарожжаў мастачкі Апалоніі і самой рэжысёркі. Нягледзячы на зусім розныя жыццёвыя выклікі, жанчыны знаходзяць паразуменне ў сваім імкненні перадаць рэчаіснасць праз выявы. Фільм выходзіць за рамкі тыповага партрэта мастака — сведчанне глыбокага ўплыву, які можа аказаць здымка чужой гісторыі на рэжысёра, моцнай сувязі паміж аповедам і асабістай трансфармацыяй», — каментуюць свой выбар у журы.

Журы таксама адзначыла спецыяльнымі згадкамі два фільмы: «Апошняя вясна» Францішкі Эліасен і «Горы» Крысціяна Айнсхоя.

Які фільм перамог у Беларускім конкурсе «Паўночнае ззянне — 2023»?

На працягу кінафестывалю фільмы Беларускага конкурсу аглядала асобнае міжнароднае журы, у складзе якога ўкраінская прадзюсарка Дар’я Басэль, беларускі рэжысёр Аляксей Палуян і дырэктар Еўрапейскага кінарынку Дэніс Рух. Яны прысудзілі Гран-пры Беларускага конкурсу фільму «Радзіма» рэжысёраў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі.

«Нягледзячы на тое, што аповед не выклікае аптымізму, само існаванне гэтага таленавітага фільма, які ўбачылі гледачы па ўсім свеце, дае надзею на тое, што заганнае кола траўм і санкцыянаванага дзяржавай гвалту ўрэшце будзе разарванае са з'яўленнем новага пакалення вызваленых беларусаў», — абгрунтавала свой выбар журы.

Спецыяльным прызам узнагароджаны фільм Андрэя Кашперскага «Ператрымка».

Таксама журы адзначыла спецыяльнай згадкай карціну Максіма Буйніцкага «Дзённік Анастасіі».

Упершыню на «Паўночным ззянні» фільмы-пераможцы Беларускага конкурсу атрымаюць грашовыя прызы. Прызавая падтрымка дадзена тэлеканалам «Настоящее время» і складае 1200$ для фільма, які заваяваў гран-пры, і 800$ стужцы, якой сябры журы прысудзілі спецыяльны прыз.

З якіх краін часцей за ўсё беларусы глядзелі фільмы фэсту?

Сёлета больш за ўсё людзей глядзелі фестывальныя стужкі «Ззяння» на тэрыторыі Беларусі. У топ краін таксама ўвайшлі Польшча, Літва, Германія, Грузія, Францыя.

Які самы папулярны фільм?

Самым папулярным фільмам па колькасці праглядаў на платформе кінафэсту стаў «КУЛ (Навіны з Беларусі)», які складаецца з навэлаў розных рэжысёраў, заснаваных на беларускіх навінах. Яго глядзелі 1154 разоў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай31

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

Целы галівудскага рэжысёра Роба Райнера і яго жонкі знойдзеныя ў іх доме ў Лос-Анджэлесе

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай31

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць