Здарэнні22

Фура стаіць, а чалавека няма: у Расіі знік 25-гадовы дальнабойшчык з Магілёва

У ноч на 3 студзеня ў Іркуцкай вобласці Расіі на трасе «Сібір» паліцэйскія заўважылі фуру «Mercedes». Зацікавіла іх тое, што кабіна была адчыненая, а кіроўцы не было. Бясследна знік дальнабойшчык з Магілёва — 25-гадовы Дзмітрый Баханкоў. Цяпер яго шукаюць і паліцэйскія, і валанцёры ў Расіі і Беларусі.

Расійская паліцыя паведамляе: на відэазапісах відаць, што апошні раз фура праязджала 1 студзеня недалёка ад вёскі Ухтуй Зімінскага раёна.

На інстаграм-старонцы «Дальнабойшчыкі Беларусі» паведамляецца, што фура не была ўзламаная, усе дакументы на груз засталіся ляжаць на месцы, але няма мабільнага тэлефона і пашпарта кіроўцы.

Скрыншот старонкі ў інстаграме truckers_by

У тыктоку таксама распаўсюджваюцца відэа, прысвечаныя пошукам Дзмітрыя. Блогерка пад нікам varvarabi2 паведамляе, што малады чалавек працаваў у фірме Cargo Line Smolensk. Яна расказвае, што яшчэ 31 снежня хлопец выходзіў на сувязь з роднымі і расказваў, што выезд у яго запланаваны на вечар 1 студзеня, а 4 студзеня ён павінен разгружацца ў Манголіі.

— Алкагольнымі напоямі не захапляўся, тэарэтычна мог проста адзначыць Новы год і легчы спаць, бо час яму дазваляў — але гэта невядома, — кажа дзяўчына.

@varvarabi2

♬ оригинальный звук - Варвара

Яна дадае, што Дзмітрый паведамляў родным, што за 27 гадзін праехаў 1800 кіламетраў і паспаў толькі 2 гадзіны. Па словах дальнабойшчыка, да Іркуцка яму заставалася 279 кіламетраў, ён дасылаў відэа са стаянкі, дзе спыняўся − там ёсць кафэ. Следчы камітэт Расіі ўжо апытваў людзей там, але пакуль ніякай новай інфармацыі не атрымаў. Ад гэтай стаянкі да месца, дзе ў выніку знайшлі фуру, 70 кіламетраў.

— Дзмітрый быў задаволены, што рэйс доўгі — да гэтага ён увесь час ездзіў на кароткія адлегласці. Казаў, што ў Іркуцк вельмі прыгожая дарога. Да гэтага шмат ездзіў па Расіі. Гэта ягоны першы доўгі рэйс, але на фірме Cargo Line Smolensk ён працуе каля года.

Блогерка ўдакладняе: Дзмітрый не жанаты, дзяўчыны ў яго таксама няма, ні з кім напярэдадні знікнення ён не канфліктаваў.

Адначасова з відэа пра знікненне Дзмітрыя Баханкова ў тыктоку пачаў вірусіцца ролік, дзе іншы дальнабойшчык у Расіі распавядае, што на стаянцы стаіць пустая фура, а яе кіроўца-беларус загінуў. Шмат хто пачынае думаць, што гаворка ідзе пра Дзмітрыя. Але ж той гісторыі больш за год: у снежні 2022 года знік Яўген Дваракоў, таксама дальнабойшчык з Магілёва — праз месяц яго знайшлі загінулым.

Каментары2

  • ЯНКА
    05.01.2024
    😱 «Паведамляе..., паведамляецца..., паведамляе..., паведамляў...» — і гэта ў невялічкім матар'яліку. Ды дайце хтосьці гэтым Слоўнік(ам) сынонімаў❗
  • Ян Чачот
    07.01.2024
    масковія - гіблае месца для беларусаў, абмінайце яго.

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася8

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер упершыню прыехалі ва Украіну1

Жанчына паказала стан туалета ў «Белмытсэрвісе» ў цэнтры Мінска. Там папрасілі прабачэння8

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

Японія запатрабавала дэмантаваць у Хабараўску помнік савецкаму салдату, які паставілі два дні таму44

«Кыц-кыц-кыц». Каля вёскі на Шчучыншчыне пабачылі рысь4

Канстанцін Каверын расказаў, як на радыё яму прыдумалі псеўданім і якое яго сапраўднае прозвішча13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася8

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць