Літаратура11

Выйшла новая кніга Сержука Сыса 

У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая кніга беларускага паэта Сержука Сыса «Doм. Паэзія выгнання 2021-2023».

«Кніга вершаў «DOM» — гэта экзістэнцыйны паэтычны экскурс у няпростыя часы, якія закранулі Беларусь пасля 2020 года, тонкія псіхалагічныя экспрэсіі аўтара пра ўцёкі з радзімы праз пяць краін, пачатак расійскай агрэсіі ва Украіне, спроба асэнсавання рэчаіснасці ды пошукі новага месца ў жыцці», — прэзентуе сам аўтар кнігу ў фэйсбуку.

«Кніга пісалася апошнія тры гады ў розных краінах, у розных месцах. І таму, калі я канцэптуальна ствараў гэтую кнігу паэзіі, я стараўся наўмысна пазначаць і даты, і месцы, дзе напісана. І для мяне яна — кніга-дзённік, хіба што паэтычны. Там можна паглядзець эвалюцыю, якую я перажыў ад часу майго выгнання з Беларусі ў ліпені 2021 года: тыя месцы, дзе я жыў, мае эмоцыі, мае перажыванні. Атрымаўся паэтычны эмацыйны партрэт той рэчаіснасці, у якой я быў», — адзначае ён у інтэрв'ю радыё «Ўнэт».

Набыць кнігу можна на сайце выдавецтва Skaryna Press.

Чытайце таксама:

«Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч трапіў у спіс найлепшых кніг па версіі міжнароднай журналісцкай сеткі IJNet

«Салодкая Даруся». Выйшла новая кніга выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Бахарэвіч пра сваю перамогу ў апытанні наконт кнігі года: Знайшлося некалькі чалавек, якія сапраўды цікавяцца літаратурай і ставяць яе вышэй за ўласныя крыўды

Каментары1

  • Заўвага
    09.01.2024
    Пісаць "Сержука" гэта вас мовазнаўца Вячорка навучыў?
    На вокладку кнігі хоць паглядзіце.

    [Імя паходзіць ад рымскага Sergius, то-бок е тут каранёвае. Паколькі слова даўно асвоенае, на пісьме ў ім адлюстроўваецца яканне ў першым складзе перад націскам.

    У форме Сержука - другі склад перад націскам, таму яканне не адлюстроўваецца -- карэктар]

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс148

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс148

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць