У часе атакі на аэрадром «Сакі» загінуў намеснік камандзіра штурмавога авіяцыйнага палка — украінскія СМІ
У часе ўдару Узброеных сіл Украіны па вайсковым аэрадроме «Сакі» каля Еўпаторыі быў ліквідаваны падпалкоўнік арміі РФ Аляксандр Чарнабрывы. Гэты расійскі абʼект быў атакаваны УСУ ў ноч з 5 на 6 студзеня.

Пра гібель намесніка камандзіра 43-га асобнага марскога штурмавога авіяцыйнага палка паведаміў афіцэр УСУ Анатоль Штэфан «Шцірліц».
Гэта расійскае падраздзяленне знаходзіцца ў складзе Чарнаморскага флоту РФ і дыслакуецца на аэрадроме «Сакі». Полк мае самалёты Су-30СМ і Су-24М.
Паблізу Еўпаторыі ў акупаваным Крыме ўвечары 5 студзеня прагрымела каля 10 выбухаў. Быў атакаваны ваенны аэрадром «Сакі» ў Навафёдараўке. У выніку гэтай атакі быў знішчаны пункт кіравання, пішуць украінскія СМІ.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Гэта пачвара-здохла!