Свет

26-гадовую Дар'ю Трэпаву, якая ўзарвала ваенкара Татарскага, асудзілі на 27 гадоў калоніі

Сёння ў Санкт-Пецярбургу вынеслі прысуд Дар'і Трэпавай, якая перадала статуэтку з выбухоўкай ваенкару Уладлена Татарскаму, у выніку чаго той загінуў.

Дар'я Трэпава. Фота: Dmitri Lovetsky / AP

На мінулым тыдні Дар'я Трэпава выступіла ў судзе з апошнім словам. Яна сказала, што шкадуе пра тое, што адбылося, і выбачылася перад пацярпелымі, якія «перажылі боль і жах» у кафэ пасля выбуху бомбы.

«Мне хочацца падтрымаць вас зараз у тым, праз што вы праходзіце. Адзін сябар сказаў мне, што Бог заўсёды падтрымлівае нас на нашым шляху і ідзе побач з намі. І нам трэба паспрабаваць захаваць сябе», — сказала Трэпава, звяртаючыся да адной з пацярпелых.

Каментуючы абвінавачанне, дзяўчына сказала, што яна даверылася журналісту Раману Папкову, і калі б у справе захавалася перапіска з арганізатарамі, то яе судзілі б зараз «за што заўгодна, але не за тэракт»: «Мяне фактычна паслалі з бомбай на смерць».

Трэпава адзначыла, што з самага пачатку супрацоўнічала са следствам і расказала ўсё, што ведае. Віну яна не прызнала і прасіла суд адправіць справу на даследаванне, а таксама зняць абвінавачанне па артыкулах аб тэракце і захоўванні зброі.

Пракуратура запытала 28 гадоў калоніі для Трэпавай, а таксама адзін год і 10 месяцаў — для Дзмітрыя Касінцава, у кватэры якога яна знаходзілася пасля выбуху.

***

Выбух у кавярні Пецярбурга, у выніку якога загінуў Татарскі, адбыўся 2 красавіка. Па версіі следства, Трэпава прынесла на сустрэчу з Татарскім статуэтку, якая ўзарвалася, забіўшы «ваенкара» і параніўшы 52 чалавекі.

Пасля гэтага яна, як сцвярджае следства, паспрабавала схавацца ў кватэры ў Касінцава.

Па словах самой Трэпавай, яна не ведала, што ў статуэтцы знаходзіцца выбухоўка. На адным з пасяджэнняў яна казала, што заданне пазнаёміцца ​​з Татарскім далі ёй Папкоў, які пражывае ва Украіне, і чалавек з псеўданімам Гештальт.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых4

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?2

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»22

Ці чакаць гэтым летам у Беларусі экстрэмальнай спёкі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць