Усяго патроху

Як захаваць востры розум у 80 гадоў і пазней

Генетыка, фізічныя практыкаванні, а таксама няспыннае імкненне да вывучэння новага могуць дапамагчы людзям прадухіліць зніжэнне кагнітыўных функцый.

Фота: «Наша Ніва»

Апошнім часам у СМІ было шмат размоў з нагоды правалаў памяці ў прэзідэнта Байдэна, якому, між іншым, сёлета будзе ўжо 82. Гэта актывізавала дыскусіі наконт таго, як у прынцыпе захаваць востры розум у такім веку, піша WSJ.

Нейкай панацэі для падтрымання вастрыні розуму або прадухілення дэменцыі не існуе, кажуць навукоўцы, якія займаюцца пытаннямі старэння. Але спалучэнне генетыкі, здаровага ладу жыцця і такіх фактараў, як чыстае паветра, добрая адукацыя і працяглая разумовая актыўнасць можа станоўча паўплываць на ваш разумовы стан у сталыя гады.

Калі ў цябе добрая генетыка і твае бабулі ці дзядулі дажылі да 90 і больш гадоў, то, вядома, твае шанцы пражыць доўгае і добрае жыццё павялічваюцца, але генетыка — толькі малая частка галаваломкі. Патрэбная яшчэ і сацыяльная, і інтэлектуальная актыўнасць.

Заставайцеся на сувязі

Па словах экспертаў, кагнітыўныя здольнасці дасягаюць піку ў здаровых дарослых, калі ім ад 20 да 30 гадоў.

Чытайце таксама: У колькі гадоў мы дасягаем максімуму фізічных здольнасцяў, а ў колькі — разумовых?

З часам мозг сціскаецца, яго знешні пласт вытанчаецца, больш глыбокія часткі пакрываюцца рубцамі, а сувязь паміж нейронамі можа стаць менш эфектыўнай.

Узроставыя змены ў мозгу могуць прывесці да пагаршэння памяці, мыслення і іншых кагнітыўных навыкаў.

Але некаторыя людзі могуць прадухіліць зніжэнне кагнітыўных функцый лепш за іншых — гэта людзі, якія маюць больш высокі ўзровень адукацыі, не спыняюцца ў вывучэнні новага і падтрымліваюць шмат сацыяльных сувязяў.

Пры гэтым колькасць дарослых 65 гадоў і старэйшых, якія пакутуюць на дэменцыю, у свеце павялічваецца.

Па словах навукоўцаў, многія людзі не ведаюць, што больш здаровыя звычкі могуць знізіць рызыку развіцця дэменцыі. Паводле справаздачы за 2020 год, апублікаванай у медыцынскім часопісе Lancet, каля 40% выпадкаў захворвання ва ўсім свеце можна адтэрмінаваць ці прадухіліць з дапамогай змены ладу жыцця або навакольнага асяроддзя (у прыватнасці, з дапамогай скарачэння атлусцення і зніжэння забруджвання паветра).

Паспрабуйце тай-чы

Замала ці зашмат сну таксама можа прывесці да кагнітыўных праблем.

Даследаванні паказваюць, што такія заняткі, як ёга і тай-чы — кітайскае баявое мастацтва, могуць дапамагчы палепшыць кагнітыўныя функцыі.

Страта слыху таксама ёсць фактарам рызыкі развіцця дэменцыі. Яна можа прывесці да больш хуткай атрафіі мозгу і зрабіць людзей больш ізаляванымі. Таму слыхавыя апараты дапамагаюць захаваць псіхічнае здароўе.

«Наш мозг падобны да мышцы. Выкарыстоўвай яго ці страціш», — кажуць дактары.

Даследчыкі, якія вывучаюць «суперсталых людзей» (то бок старэйшых за 80 гадоў), чые разумовыя здольнасці аналагічныя здольнасцям на дзесяцігоддзі маладзейшых людзей, кажуць, што для падтрымання добрай працы мозгу важныя моцныя сацыяльныя стасункі.

Тое ж самае датычыць і людзей, якія жывуць даўжэй за 100 гадоў, — у іх ёсць мэта і справы, дзеля якіх яны хочуць прачынацца штодзень.

Чытайце таксама:

Навукоўцы даказалі, што каэфіцыент інтэлекту звязаны з працягласцю жыцця

Пяць рэчаў, якія трэба набыць на вясну

Ботакс: калі і ў якіх выпадках яго прымяняць?

Найлепшыя гаджэты студзеня 

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?23

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?23

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць