На востраве Пхукет у Тайландзе ратавальнікі дапамаглі 23-гадоваму беларусу выбрацца з горнага лесу, пасля таго як ён заблукаў там ноччу. Пра гэта паведамляе «Беларусь і свет» на падставе паведамлення мясцовай прэсы.

Увечары мінулага панядзелка наш суайчыннік, які жыў у гатэлі ў раёне Тхаланг, адправіўся ўздоўж пляжу Най-Тхон да найбліжэйшай пакрытай лесам гары, карыстаючыся картай на сваім мабільным тэлефоне. Адлегласць, як турыст расказаў пазней, была як бы і невялікая, але праз некаторы час ён зразумеў, што страціў арыентацыю і не можа знайсці дарогу назад.
Таму ў 23.18 малады чалавек патэлефанаваў на гарачую паліцэйскую лінію для турыстаў 1155. Мясцовыя праваахоўнікі высветлілі ўсе абставіны і пацвердзілі каардынаты месцазнаходжання беларуса з дапамогай даных GPS на яго смартфоне.
На дапамогу згубленаму адправіліся на лодках ратавальнікі, якія ўжо пасля паўночы знайшлі яго, аказаўшы дапамогу.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары