Вайна66

Украінскія ДРГ атакавалі Белгарадскую і Курскую вобласці

Па інфармацыі расійскіх паблікаў, некалькі ўкраінскіх груп спрабуюць прарвацца пры падтрымцы мінамётнага і артылерыйскага агню ў Белгарадскую і Курскую вобласці. На мяжы ідуць баі. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што на ўскраінах Белгародскай і Курскай вобласці ідуць стралковыя баі.

Танкі УСУ на ўскраіне Белгародскага пасёлка Горкаўскі заўважылі мясцовыя жыхары, іх публікуе «Белгарад онлайн».

Паводле звестак прапагандыста Сямёна Пегава, на мяжы заўважаныя некалькі ўзброеных груп на пікапах, таксама на падыходзе да мяжы выявілі танкі. «Па нашай інфармацыі прарваць лінію абароны або дамагчыся іншых адчувальных тактычных поспехаў суперніку не ўдалося. Ідзе бой», — напісаў Z-ваенкор.

Курскія паблікі паведамляюць, што на мяжы ідзе стралковы бой у раёне пасёлка Цёткіна. 

Легіён «Свабода Расіі» «апублікаваў відэа з подпісам» Добрай раніцы з расійска-ўкраінскай мяжы». 

«Мы ідзем, каб вызваліць вас ад галечы, беднасці і дыктатуры», — гаворыць чалавек на відэа. 

Пазней Легіён апублікаваў відэа, якое падпісана: «Перайшлі рубікон, перайшлі мяжу».

Байцы «Сібірскага батальёна» напісалі ў канале: «Ну што ж, нарэшце мы дома. Як і абяцалі, на нашу рускую зямлю мы нясем свабоду і справядлівасць. Раней мы казалі, што зрынуць злачынны дыктатарскі рэжым у РФ мірна не атрымаецца. Яго можна ліквідаваць толькі са зброяй у руках. Гэтай ноччу мы пачалі выкананне абяцання. Ідуць жорсткія баі на тэрыторыі РФ».

«Легіён «Свабода Расіі», РДК і Сібірскі батальён на тэрыторыі РФ дзейнічаюць як самастойныя падраздзяленні, паколькі складаюцца з грамадзян РФ. Яны ў рэшце рэшт знаходзяцца ў сябе дома. Верагодна, цяпер адбываецца сумесная аперацыя гэтых падраздзяленняў на тэрыторыі так званай РФ», — заявіў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў 24 Каналу.

Афіцыйных каментароў і паведамленняў з расійскага боку на гэты конт няма. 

Расійскі канал «Два майора» ў 10:10 паведаміў, што «баі яшчэ працягваюцца, але вораг, які ў некалькіх месцах спрабаваў прарваць мяжу, альбо звязаны боем, або адступіў. Ідуць узаемныя ўдары са ствольнай і рэактыўнай артылерыі». 

Інфармацыя пра атаку расійскіх ДРГ з'явілася на фоне буйной атакі БПЛА на аб'екты ў найменей сямі расійскіх гарадах. 

Каментары6

  • Игорь Минск.
    12.03.2024
    Ну наконец то вернулись на родную землю. Когда нибудь и полк Калиновского зайдет домой к себе. Мы быдем рады.
  • не такі як ёсць
    12.03.2024
    Игорь Минск., а цяпер ім што перашкаджае зрабіць тое ж самае, што і маскавіты?
  • бабруйчанін
    12.03.2024
    І гєтым разам ні чутна каб чачєны- ічкерійцы удзельчалі нават асобным падраздяленням..Ні жадаюць сустрєцца з чачєнамі кадырауцамі якія на белгародчыне ахоуваюць мяжу рф)))

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Фатографу, па якога ў 2020‑м прыязджаў узброены АМАП, прысудзілі калонію2

Мінчанка завяла мілага пеўня замест сабакі і гуляе з ім па горадзе і заходзіць у кафэ3

«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу». Як мадэль вядзе ўрокі ў школе9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект26

Упершыню продажы бензінавых аўто ў свеце ўпалі ніжэй за 50%1

Калеснікава: Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць уплыў Расіі19

Брэнд Nike перажывае не лепшыя часы. Што пайшло не так?20

Наколькі адзінокія еўрапейцы? У Германіі ўжо 43% хатніх гаспадарак складаюцца з аднаго чалавека11

Зяленскі заявіў, што балістычная ракета FP-9, здольная даляцець да Масквы, будзе гатова гэтай восенню4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць