Усяго патроху77

Аўстралійскі мільярдэр пабудуе копію «Тытаніка», якая пойдзе тым жа маршрутам

Аўстралійскі мільярдэр Клайв Палмер зноў вярнуўся да планаў будаўніцтва копіі «Тытаніка». Адправіць лайнер у першы рэйс ён мае намер у 2027 годзе, піша CNN. Упершыню мільярдэр выказаў такую ідэю яшчэ ў 2012 годзе, аднак праз тры гады працы праект згарнулі з-за праблем з фінансаваннем.

3D-рэндар копіі «Тытаніка»

Паводле падлікаў Палмера, дзевяціпалубнае судна абыдзецца яму ў 1 млрд даляраў. Адначасова на ім змогуць плыць да 2,5 тысяч чалавек.

Будаўніцтва павінна пачацца ў 2025 годзе, але пакуль для гэтага не знайшлі прыдатнай верфі.

Цяпер партнёры праекта заклапочаныя пошукам выканаўцы тэндару, каб да канца года зацвердзіць суднабудаўніка. Пераможцам таргоў Палмер жадае бачыць «кагосьці з Еўропы», бо не верыць, што «кітайскія стандарты адпавядаюць пастаўленай задачы».

Новы лайнер забяспечаць сучаснымі сістэмамі навігацыі і бяспекі, а дызайн будзе аднаўляць патанулы арыгінал: каюты з драўлянымі камодамі і высокімі арачнымі дзвярнымі праёмамі, драўляная лесвіца і г. д.

3D-рэндар копіі «Тытаніка»

Выратавальных шлюпак на судне будзе ў разы больш, чым на арыгінальным «Тытаніку». Суднабудаўнікі будуць выкарыстоўваць найноўшыя тэхналогіі, якія павінны выключыць усе рызыкі. Палмер хоча ўвасобіць у жыццё гісторыю карабля, але без трагічнага фіналу.

3D-рэндар копіі «Тытаніка»

Чакаецца, што першы рэйс судна зробіць з Саўтгемптана ў Нью-Ёрк, паўтараючы маршрут арыгінальнага «Тытаніка».

Арыгінальны пасажырскі лайнер «Тытанік» адправіўся ў свой першы і апошні рэйс 10 красавіка 1912 года. У ноч з 14 на 15 красавіка ён сутыкнуўся з айсбергам у водах паўночнай Атлантыкі і затануў. У выніку загінулі каля 1,5 тыс. чалавек, толькі 712 пасажырам і членам экіпажа ўдалося выратавацца.

Каментары7

  • Axel Justas
    14.03.2024
    Мала ім бацісеафа? Яшчэ 2500 чалавек патрапіць трэба?
  • яя
    14.03.2024
    Убрать шлюпки и капитаном iМаска пригласить! Тогда и без айсберга не соскучатся)
  • А мог
    14.03.2024
    дапамагчы Украіне

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць