Літаратура

Па-беларуску выйшаў зборнік актуальнай украінскай паэзіі

Каманда анлайн-часопіса «Таўбін» і шведскае выдавецтва Ariel Förlag выпусцілі зборнік украінскай паэзіі ў перакладах на беларускую мову пад назвай «Пра словы і цішыню між імі». У аснову кнігі леглі падборкі ўкраінскай паэзіі, што публікаваліся на віртуальных старонках часопіса, піша Bellit.info.

«На працягу двух гадоў з пачатку лютаўскай інвазіі Расіі ва Украіну, салідарныя з нашымі ўкраінскімі сябрамі і ўсім украінскім народам, мы друкавалі пераклады актуальнай украінскай паэзіі на беларускую мову. За два гады было апублікавана 26 падборак перакладаў, зробленых шасцю перакладчыкамі і перакладчыцамі», — расказваюць укладальнікі зборніка і дзеляцца сумневамі, — 

Можа быць, цяпер не самы зручны час наладжваць масты, але для нас, падаецца, зручнага часу не будзе ўжо ніколі. Кожны дзень ракеты агрэсара ляцяць на ўкраінскія гарады і вёскі, кожны дзень яны забіваюць бязвінных людзей, і ўсё, што мы можам у памяць пра тых, каго не вярнуць, — не маўчаць. Гаварыць пра гэта. Мы вырашылі сказаць уголас зборнікам».

Некаторыя аўтары кнігі «Пра словы і цішыню між імі» проста цяпер ваююць на фронце.

Агулам у зборнік увайшлі вершы 13 паэтаў і паэтак: Дарыны Гладун, Артура Дроня, Сяргія Жадана, Данііла Задарожнага, Паўла Карабчука, Марыяны Кіяноўскай, Алега Коцарава, Дмытра Лазуткіна, Олэсі Мамчыч, Лэсіка Панасюка, Олэны Стэпаненкі, Барыса Херсонскага, Ірыны Шувалавай.

Выданне гэтага зборніка, разлічваюць выдаўцы, зробіць магчымай непасрэдную падтрымку украінскіх сяброў.

Чакаецца, што кніга будзе дасяжная ў Варшаве, Вільні і Стакгольме.

Каментары

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс116

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі8

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс116

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць