Грамадства1616

Валер Кавалеўскі расказаў, як можна пазбегнуць жалезнай заслоны

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па міжнародных справах Валер Кавалеўскі ў эфіры Deutsche Welle паразважаў, як пазбегнуць жалезнай заслоны на заходняй мяжы Беларусі. Ён адзначыў, што ёсць набор магчымых рашэнняў, якія дапамогуць беларусам захаваць цывілізацыйныя сувязі з еўрапейскай сям'ёй.

Валер Кавалеўскі. Фота: «Нашай Ніва»

«Гэта і візавая палітыка, якая можа паляпшацца. У прынцыпе, мы б хацелі бачыць бязвізавы рэжым для беларусаў у Еўрапейскім саюзе. Але ўжо цяпер можна пачаць выдаваць візы з доўгім тэрмінам дзеяння — на пяць гадоў. Каб людзі не хадзілі па візы кожныя паўгода і не трацілі на гэта велізарную колькасць грошай», — падзяліўся меркаваннем Кавалеўскі.

Таксама Кавалеўскі заявіў пра неабходнасць аднаўлення чыгуначных зносін паміж Варшавай і Мінскам, а таксама Вільняй і Мінскам. Прадстаўнік АПК разумее, што гэта можа гучыць і несвоечасова, але беларусы, як ён сцвярджае, гэта дакладна ацэняць.

«Можна было б ставіць пытанне аб аднаўленні авіязносін, каб нават «Белавія» магла лётаць у Еўрасаюз. Гэта прадметы для перамоў», — адзначыў Кавалеўскі.

Ён лічыць, што неабходна дамагацца саступак ад рэжыму Лукашэнкі. Але ў першую чаргу дэмакратычныя сілы павінны думаць пра людзей, якія апынуліся ў бязвыхадным становішчы, калі больш няма куды ехаць, акрамя як у Расію.

Каментары16

  • Трэба думаць галавой, а не дупай
    05.04.2024
    Адзіны шанец для беларусаў, каб пазбегнуць жалезнай заслоны - гэта апынуцца з заходняга яе боку, а не з усходняга
  • Зброя.
    05.04.2024
    Адзiнае у нас толькi выйсце.
  • Жорык барада
    05.04.2024
    „Мы б хацелі", толькі Лука не даў вам хацення. Адзінае гэта калі натаўскія войскі зойдуць па усходнім межам.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць