Грамадства33

Сікорскі: Лукашэнка павінен даказаць самастойнасць, каб весці палітыку паміж Расіяй і Захадам

«Сёння мы страцілі надзеі», — канстатуе міністр замежных спраў Польшчы.

Фота: Канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы

Калі Аляксандр Лукашэнка хоча весці палітыку паміж Захадам і Расіяй, ён павінен даказаць сваю самастойнасць. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы з дакладам аб замежнай палітыцы ўрада ў Сейме, піша Reform.news.

Паводле яго слоў, паступовая васалізацыя Беларусі Расіяй прывяла да таго, што блізкая для Польшчы краіна разглядаецца ў катэгорыях пагроз.

«На жаль, паступовая васалізацыя Беларусі Расіяй прыводзіць да таго, што таксама гэтую краіну перш за ўсё павінны разглядаць у катэгорыях пагроз для бяспекі. Працягваецца больш за тры гады палітычны крызіс, парушэнне правоў чалавека, беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, падтрымка расейскай агрэсіі супраць Украіны, правакаванне міграцыйнага крызісу — усё гэта ўяўляе сур'ёзныя пагрозы для цэлага рэгіёну. Перажываем за сітуацыю ў краіне, з якой нас аб'ядноўваюць стагоддзі сумеснай гісторыі і моцныя культурныя сувязі», — сказаў міністр.

Ён падкрэсліў, што асаблівую занепакоенасць польскага боку выклікае становішча польскай меншасці ў Беларусі. Сікорскі таксама адзначыў, што раней Варшава першай прапаноўвала дыялог Мінску, але цяпер яна расчаравалася ў беларускім баку.

«Асаблівую занепакоенасць выклікае становішча польскай меншасці, якая стала закладнікам рэжыму. Беларускія ўлады нясуць поўную адказнасць за найгоршы ў гісторыі стан двухбаковых адносін. У мінулым усе польскія ўрады першымі давалі імпульс для дыялогу. Сёння мы страцілі надзеі.

Умовай вяртання [адносін на ранейшы ўзровень] з'яўляюцца змены з беларускага боку. Калі Аляксандр Лукашэнка хоча вярнуць прастору для правядзення палітыкі паміж Расеяй і Захадам, павінен у першую чаргу паказаць, што мае хоць нейкую самастойнасць», — сказаў Сікорскі.

Ён пацвердзіў, што польскі ўрад працягне дамагацца вызвалення Анджэя Пачобута і падтрымліваць беларускія дэмсілы.

«У сакавіку споўнілася тры гады, а ў лютым прайшоў год ад скандальнага асуджэння Андрэя Пачобута на 8 гадоў зняволення. Паслядоўна дамагаемся яго вызвалення. Будзем падтрымліваць беларускія грамадзянскія арганізацыі і супрацоўнічаць з дэмакратычнай апазіцыяй», — дадаў ён.

Сікорскі падкрэсліў, што МЗС працягне падтрымліваць СМІ і фінансаваць тэлеканалы, якія вядуць вяшчанне на беларускай і рускай мовах.

«Неабходнай умовай барацьбы з прапагандай рэжымаў у Маскве і Мінску з'яўляецца доступ да расійскіх і беларускіх грамадзян, а шырэй — да гледача ва ўсім свеце, з дакладнай інфармацыяй. Мой адказ на тыраду расійскага пасла ў Радзе Бяспекі ААН паказвае, што можна супрацьстаяць расейскай хлусні. Будзем рабіць гэта, незалежна ад таго, ці з'яўляюцца яе аўтарамі расейскі амбасадар, былы прэзідэнт, сённяшні кіраўнік або легіёны інтэрнэт-троляў, карысных ідыётаў і платных агентаў.

Інструментам барацьбы з дэзінфармацыяй, а таксама папулярызацыі ведаў аб польскай гісторыі і дыпламатыі будуць таксама тэлеканалы, якія фінансуюцца з бюджэтных сродкаў, што перадаюцца праз МЗС: сэрвісы TVP World, якія вяшчаюць на англійскай, нямецкай, беларускай і рускай мовах», — сказаў міністр.

Да гэтага, кажучы пра вайну Расіі супраць Украіны, Сікорскі выказаўся за сінхранізацыю санкцый супраць РФ і Беларусі.

Каментары3

  • Разумнік
    25.04.2024
    Ані слова пра Белсат ці іншыя беларускія медыя. 
  • Майце сумленне
    25.04.2024
    Разумнік, Вам ужо і польская дзяржава нешта павінна? 
  • М
    25.04.2024
    Майце сумленне, яна павінна дбаць пра Сувалкскі калідор. Украіна ўжо дружыла...і атрымала Бучу

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць