Грамадства1414

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на свабоду. Яна знайшлася ў Гомельскім СІЗА

За кратамі яна ўжо амаль тры з паловай гады.

Грамадская актывістка з Брэста, маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю з калоніі ў прызначаную дату.

Як напісаў у фэйсбуку яе муж Андрэй Шарэнда, яшчэ 19 мая Паліну кудысьці этапавалі з калоніі №24.

Потым стала вядома, што Паліна знайшлася ў Гомельскім СІЗА. Як напісаў яе муж, жанчыну затрымалі 19 мая на трое сутак.

Сёння ёй павінны прад'явіць новае абвінавачванне — ягоная сутнасць пакуль невядомая.

У тэлеграм-канале ГУБАЗіКа з'явіўся з'едлівы допіс з тэкстам «А хто ўвогуле сказаў, што Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці? Грамадскасці не варта турбавацца, усе змагары застануцца там, дзе і належыць».

***

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Сілавікі выламалі дзверы кватэры, правялі агляд, сканфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.

Ёй выставілі абвінавачванне па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія прыйшлі да яе дамоў.

Таксама яе вінавацілі ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). 9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў яе да двух гадоў калоніі.

Вясной 2022 года яна не выйшла на волю, на жанчыну завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і прысудзілі дадатковы год калоніі.

Але і вясной 2023 года яна не выйшла на волю. Зноў артыкул 411 і зноў год калоніі. За гэтыя гады яе некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ. 

Апошнім часам адбывала пакаранне ў калоніі ў Зарэччы Рэчыцкага раёна.

@nashanivanews Палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк не выпусцілі на волю #беларусь #жывебеларусь #лукашенко #навіныбеларусі #беларускаямова #белорусы #беларусьновости ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары14

  • Хуч
    21.05.2024
    Тое, што Паліна Шарэнда-Панасюк сяньня ня выйшла па-за краты яшчэ раз сьведчыць аб тым, што з бандытамі й зладзея і з тэрврыстамі, якія ня маюць сумленьня ня варта нават размаўляць пра нейкія там дамоўленасьці. Я захоўваю зь імі пазыцыю трох не: не вер, не бойся й не прасі.
    Ўжо відавочна, беларускі зладзей Лукашэнка будзе трымаць яе пакуль яна ня скарыцца, а нават, калі й скарыцца дык можа й тады не адпусьціць. Не хачу прагназаваць будучыню для гэтай сьмелай жанчыны. Адзінае, што застаецца гэта толькі маліцца аб хутчэйшым сконе таго рэжыму.
    Няхай Усемагутны Бог дабраславіць і ўмацуе цябе Полечка.
  • Гэта расплата за карнавалы 20года
    21.05.2024
    Будуць мучаць пакуль яна цалкам з катушак не зляціць. Алзіны шанец вызваліць вязняў гэта пайсці на перамовы і адмену санкцый.
  • Woodoo Cult
    21.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?3

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO4

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць