Грамадства1717

Валер Кавалеўскі пракаментаваў расследаванне БРЦ, датычнае праекта пашпарта Новай Беларусі

Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі даў каментар з нагоды расследавання Беларускага расследавальніцкага цэнтра аб датычнасці да праекта пашпарта Беларусі некаторых сумнеўных асоб і кампаній і іх магчымай сувязі з рэжымам.

Валер Кавалеўскі

Паводле слоў Кавалеўскага, людзі, якія працуюць з праектам пашпарта, не збіралі ніякіх асабістых даных беларусаў, адпаведна ніхто і не мог атрымаць да іх доступ.

Геральдычная рада на чале з бізнэсменам Мікітам Забугам, асоба якога выклікала сумневы ў БРЦ, распрацоўвала дызайн пашпарта, і гэта адзінае супрацоўніцтва, якое з ёй было: ніякага доступу ці дачынення да працэсу збору даных беларусаў і выдачы пашпартоў яна мець не будзе

Літоўская кампанія «Гарсу Пасаўліс» таксама дапамагала ў распрацоўцы дызайну дакумента, каб ён адпавядаў стандартам ІКАО. Акрамя таго, гэта кампанія дапамагала з замовай спецыяльных матэрыялаў для друку пашпартоў. Ніякіх падстаў гэтай кампаніі не давяраць, паводле слоў Кавалеўскага, няма. БРЦ у сваім расследаванні звяртаў увагу на тое, што кампанія мела дзелавыя сувязі з прадпрыемствам, значная доля ў якім належыць бізнэсмену Віктару Шаўцову, звязанаму з беларускімі ўладамі.

Пры гэтым Кавалеўскі падкрэслівае, што

«канчатковае рашэнне аб супрацоўніцтве на ўсіх наступных этапах, пачынаючы з друку ўзораў, будзе прымаць ужо Пашпартны цэнтр, з абавязковай праверкай усіх падрадчыкаў і партнёраў».

Пры прыёме і працы з персанальнымі данымі Пашпартны цэнтр будзе кіравацца Агульным рэгламентам аховы даных ЕС (GDPR). Акрамя таго, ужо зараз распрацоўваюцца дадатковыя ўласныя спецпратаколы бяспекі для ўсіх этапаў персаналізацыі і выдачы новых нацыянальных пашпартоў Беларусі.

Каментары17

  • Кува
    29.05.2024
    Есть те поверил ему? Остались такие
  • ●
    29.05.2024
    Бла бла бла .
  • бабруйчанін
    29.05.2024
    БРЦ ніцікава хто зарабляе на " анлайн казіно" у рБ?Выводзіць адмываць грошы праз реал казіно легка)) А праз віртуал)) Разледавацелка ні жалезная??? Адчуванне назіранне Усімі гэтымі " разследавацелямі барцамі з карупцыей" карыстаюца іх " спонсары" у ні сумленнай канкурэнцыі ці уплыву. Розквіт чамусці ўсей гэтай " галіны" адбыўсе на усход ад старой Эўропы.

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?10

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы графік вялікіх выхадных у наступным годзе1

Цэны на паліва зноў падрастуць на капейку1

Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра чуму ў Іркуцкай вобласці8

Улады Францыі закрываюць сотні школ з-за пратэстаў, што не спыняюцца13

«У консульстве паведамілі, што знойдзены патанулы мужчына». З сярэдзіны верасня ў Італіі шукаюць 33‑гадовага беларуса1

У Гомельскай вобласці арыштавалі гной1

Мінпрыроды хоча, каб раённыя чыноўнікі не забаранялі купацца ў вадаёмах без тлумачэння

На беразе Мінскага мора зносяць Riviera Country Club5

Пасля расійскіх удараў ва Украіне амаль не засталося лакаматываў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?10

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць