Культура11

У Полацку імкліва разбураюцца руіны касцёла. Абвалілася яшчэ частка мура

Ніякіх захадаў па кансервацыі і аднаўленні помніка барока мясцовымі ўладамі не прадпрымаецца.

Параўнанне старых і актуальных фотаздымкаў — не стала апошняга кавалка алтарнай перагародкі і ўсёй сцяны апсіды. Фота: фэйсбук-суполка «Полацк: мінулае і сучаснасць»

Чарговае разбурэнне помніка заўважылі мясцовыя краязнаўцы з суполкі «Полацк: мінулае і сучаснасць».

Мураваны кляштар і касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі на паўднёвым беразе Дзвіны пабудаваны полацкімі бернардзінцамі ў 1758 годзе. Барочны комплекс з'явіўся на месцы ранейшага драўлянага. На тэрыторыі кляштара было мноства гаспадарчых пабудоў, у тым ліку пякарня (захавалася), бровар, лядоўня, кузня, стайня, лазня. Быў разбіты пладовы сад з агародам.

Абмерны чарцёж комплексу 1838 года. Фота: Wikimedia Commons
План комплексу 1838 года. Сёння ад храму захаваўся невялікі фрагмент — руіны чатырох сцен апсіды. Фота: Wikimedia Commons

Пасля здушэння паўстання 1830-1831 гадоў расійскія ўлады зачынілі ў 1832 годзе кляштар, а касцёл перарабілі на праваслаўную царкву Іаана Багаслова.

Пашкоджаная царква ў 1920-я гады. Фота: Wikimedia Commons

У час савецка-польскай вайны ў 1919 годзе палякі занялі левы бераг Дзвіны. У баях з Чырвонай Арміяй, якая займала асноўную частку горада на правым беразе, храм значна пацярпеў, што бачна на здымках 1920-х гадоў.

Камуністы зачынілі царкву. Комплекс зноў пацярпеў у час Другой сусветнай вайны. Жылы корпус быў у 1950-я гады прыстасаваны пад медыцынскую ўстанову, а руіны касцёла часткова знішчылі. 

Комплекс у панараме левага берага Дзвіны. Фота: Wikimedia Commons

Да нашага часу ад былога касцёла засталася толькі алтарная частка. Нягледзячы на тое, што комплекс лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння, за апошнія гады не прадпрынята ніякіх захадаў па ягонай кансервацыі і аднаўленні.

Выгляд апсіды ў 2006 годзе. Злева яшчэ відаць фрагмент алтарнай перагародкі. Ніжнія часткі папружнай аркі яшчэ не абваліліся. Фота: фэйсбук-суполка «Полацк: мінулае і сучаснасць»
Сённяшні агульны выгляд з поўначы. У руінах ужо цяжка пазнаць колішні касцёл. Фота: фэйсбук-суполка «Полацк: мінулае і сучаснасць»

Краязнаўцы, параўноўваючы здымкі, высветлілі, што за апошнія гады не стала значнай часткі мура: абвалілася ўся ўсходняя сцяна апсіды, апошні фрагмент алтарнай перагародкі, частка папружнай аркі. Цяпер абваліўся і прысценак, які гэтую арку падтрымліваў.

Выгляд руінаў з захаду ў 2006 і 2012 гадах. Сцяны з праёмам сёння не існуе. Фота: фэйсбук-суполка «Полацк: мінулае і сучаснасць»

Як адзначаюць краязнаўцы, прысценак можа быць і савецкага часу, але яго падзенне сведчыць пра тое, што разбурыўся аўтэнтычны мур, на якім ён стаяў.

Фотапараўнанне стану ў 2020 і 2024 гадах. Помнік імкліва разбураецца і далей. Фота: фэйсбук-суполка «Полацк: мінулае і сучаснасць»

Сёння ў Полацку актыўна вядуцца работы па прывядзенні да парадку гістарычнага цэнтра. Падрыхтоўку да Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які 27-28 чэрвеня пройдзе ў Віцебску, Полацку і Наваполацку, кантралюе асабіста Наталля Качанава, мясцовая ўраджэнка. Але занядбаны комплекс кляштара, які добра бачны з іншага берага, будаўнічыя працы не закранаюць.

Паўднёвая сцяна апсіды — апошняя адносна захаваная сцяна помніка барока. Фота: фэйсбук-суполка «Полацк: мінулае і сучаснасць»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Влад
    10.06.2024
    Там такой яростный католик был, Алесь Аркуш. Куда делся? Вот бы ему заняться этим костёлом.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць