Грамадства

Будслаў 2024. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст, які адкрываецца сёння

Сёлета ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі пройдуць 5 і 6 ліпеня. Пачатак сёння а 14-й гадзіне. Пра асаблівасці сёлетняга фэсту распавёў Catholic.by яго галоўны арганізатар, пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік.

Фота: catholic.by

Перадусім святар раіць усім, хто збіраецца ў гэтыя дні ў Будслаў, добра пазнаёміцца з праграмай сёлетняга фэсту, а таксама звярнуць увагу на важныя арганізацыйныя моманты.

  • Пешыя пілігрымы будуць размяшчацца ў намётавым гарадку на полі каля вёскі Палессе, як звычайна.
  • Тым, хто збіраецца на свята на ўласным аўтатранспарце, трэба ведаць, што машыну давядзецца пакінуць на паркоўцы і да Будслава ісці пешкі. З боку Крывічоў паркінг арганізуецца ў вёсцы Палессе, з боку Даўгінава — на ўездзе ў мястэчка, каля знаку Будслаў.
  • Праход да касцёла адбываецца толькі праз пункты пропуску, дзе ўсе без выключэння праходзяць асабісты дагляд супрацоўнікамі служб бяспекі. Забараняецца праносіць з сабой колючыя і рэжучыя прадметы, піратэхніку, лёгкаўзгаральныя і іншыя небяспечныя рэчывы, прадукцыю ў шкляной і металічнай тары, алкаголныя напоі.
  • Да цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у галоўным алтары базылікі можна будзе падысці праз цэнтральны ўваход у касцёл, выхад — праз бочныя навы. Магчымасць памаліцца перад абразом у касцёле будзе на працягу ўсяго фэсту, у тым ліку і ўначы.

Аднак катэгарычна забараняецца размяшчаць на падлозе ў святыні рэчы, раскладаць дыванкі і займаць праходы.

  • Доступ за баляскі і ў стары касцёл цалкам закрыты.
  • Малітоўныя інтэнцыі будуць запісвацца ў касцёле. Лепш загадзя падрыхтаваць запісаныя на лістку інтэнцыі і перадаць іх разам з ахвяраваннем адказным асобам у касцёле
  • Асвячоную ваду падчас фэсту ў Будславе можна будзе набраць у свой посуд за студняй і брамай з левага боку ад касцёла (на фота вышэй).
  • Споведзь падчас фэсту будзе адбывацца як звычайна, у закрытых ад камароў намётах за плябаніяй.

Ахвяраванні на патрэбы рамонту можна будзе пакінуць у касцёле.

Перад фэстам ксёндз Дзмітрый Дубовік звярнуўся да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай аб малітоўнай і фінансавай падтрымцы далейшых этапаў аднаўлення Будслаўскай святыні пасля пажару, які здарыўся тут тры гады таму.

  • Падчас фэсту ў Будславе з высокай доляй верагоднасці будуць сур’ёзныя перабоі з мабільнай сувяззю і доступам у сеціва, што неабходна ўлічваць, плануючы сваё прабыванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць