Грамадства66

«Праз лясы і абыходнымі шляхамі, нібыта ў рабства». Сяброўка загінулай у М'янме Веры паказала пра апошняе паведамленне ад яе

Марыя Навіцкая ў эфіры праграмы «Малахаў» (16+) расказала, што Вера Краўцова была вельмі яркім і спагадлівым чалавекам. А таксама паказала, што беларуска напісала пра свой шлях у М'янму.

Кадр з праграмы «Малахаў» (16+)

«Калі я яе ўбачыла, я адразу адчула — роднасная душа. Мне хацелася ісці на працу, калі яна была ў змене. Гэта падымала мне настрой», — расказала Марыя.

Пры працаўладкаванні Вера сказала працадаўцу, што настроеная сур’ёзна і не мае намеру хутка кідаць працу, але праз пару месяцаў, 31 жніўня, паклала заяву аб звальненні на стол. Гэта быў яе апошні працоўны дзень. Як аказалася, дзяўчына знайшла працу ў Тайландзе.

— Мне было сумна, што яна з’язджае. Але мы былі радыя за яе. Яна апісвала гэтую працу як нешта, пра што заўсёды марыла, — расказвае Марыя Навіцкая. Вакансія, на якую адгукнулася Вера, была аб’явай пра прыём мадэляў для працы ў Тайландзе. Вось толькі ўжо 25 верасня яна даслала сваёй сяброўцы Вікторыі аўдыяпаведамленне, у якім расказала, што там, куды яе прывезлі, Тайландам і не пахне.

«Даехала да горада, дзе працую. Гэта аказаўся не Тайланд, — расказвала дзяўчына. — Прыехала ў Бангкок. Мелася адтуль адразу ехаць у іншы горад. У выніку затрымалася ў Бангкоку на восем дзён. Мяне павезлі ў іншую краіну, М’янму, на машыне. Потым мы перасеклі раку, і потым з гэтай ракі мяне забралі зранку, і мы паехалі. Ехалі 12 гадзін. Узняліся на гару. Там вайна. З-за гэтага той шлях, што быў звычайны, ён непраходны. Два дні дабіралася да сваёй працы. Учора быў першы працоўны дзень. Пакуль уліваюся ў працу, уліваюся ва ўсё гэта».

Кадр з праграмы «Малахаў+»

Нагадаем, што ўчора Іміграцыйнае бюро Тайланда паведаміла, што Вера паляцела ў М'янму праз адзін з аэрапортаў Тайланда.

У пачатку кастрычніка сувязь з Верай знікла. Вось толькі аказалася, што гэта даведка прыйшла бацькам 10 кастрычніка — амаль за тыдзень да таго, як у Веры нібыта спынілася сэрца.

Раней таксама з’яўлялася інфармацыя, што, перш чым паведаміць сваякам пра крэмацыю, гандляры людзьмі спрабавалі вымагаць у Краўцовых выкуп у 500 тысяч даляраў. Сям’я гэтую інфармацыю адмаўляе і не верыць, што іх любімай дачкі і ўнучкі больш няма.

— Усё нармальна і добра. Жывая і здаровая. Нам ніхто не тэлефанаваў і ніякіх выкупаў не прапаноўваў. Нават і думаць не хачу [што з ёй здарылася], — настойвае бабуля Веры Наталля Таржэцкая. — Бачыце, што жыву? Усё, і буду чакаць. Усё. Вось так. І буду чакаць яе.

Каментары6

  • Імя
    22.10.2025
    Калі не паляцела ў дыктатуру сама з адносна цывізізаванай краіны - гэта іншая справа.
  • Девушкам и парням
    22.10.2025
    Молодые люди, как говорит мой отец, он у меня иностранец: "за пределами ЕС и других стран Запада вроде США, Канады, Австралии, НЗ и Японии, везде бардак и ужас". В Тайланд даже айтишникам стремно ехать с нашим паспортом. А тут какая-то работа моделью в стране 3 мира. Не рискуйте!
  • РБ
    22.10.2025
    Девушкам и парням, ну, в РБ (хотя это не первый мир) хоть и ужас со свободами и с экономикой, но тоже не продают на органы, если раб неудовлетворительно работает. Это в основном в тех странах, которые и раньше были "третим миром": Азия. Африка, Латинская Америка

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі2

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі2

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць