Усяго ў спісе 344 птушкі.

У аўторак Паліна Дубавая з Віцебска звярнула ўвагу на птушку каля гандлёвага цэнтра. Аказалася, што гэта белаваллёвы дрозд (Turdus torquatus, белазобы дрозд) — від, які раней не адзначаўся ў нашай краіне. На жаль, птушка разбілася аб шкляны будынак, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Белаваллёвыя дразды гняздуюцца ў горных раёнах Скандынавіі, а на поўдзень на зімоўку штогод мігруюць праз Беларусь. Так думалі арнітолагі, і гэтая знаходка пацвердзіла гіпотэзу.
Знешне белаваллёвы дрозд вельмі падобны на звычайнага ў нас чорнага дразда. Калі ярка-чорны самец добра адрозніваецца ад чорнага дразда белай плямай на грудзях, то маладыя птушкі і самкі амаль не адрозніваюцца ад самак і маладых чорнага. Асабліва цяжка іх адрозніць у полі ў палёце.
Гэта будзе 344 від у беларускім спісе птушак.
Тыдзень таму ў Бельгіі вельмі рэдкая ў Еўропе каральковая пячураўка разбілася аб шыбу будынка.
Аб шыбы толькі ў Беларусі падчас міграцыі забіваюцца сотні тысяч птушак штогод. Сярод іх ёсць і рэдкія, і новыя для краіны віды.
Каментары