Грамадства123123

Іван Краўцоў раззлаваўся, што Ціханоўскую паклікалі ў Еўрапарламент: Яе меркаванне ўвогуле не адлюстроўвае меркаванне беларусаў

Член колішняга штаба Віктара Бабарыкі 2020 года, а цяпер сакратар Каардынацыйнай рады і сябар каманды бабарыканцаў разышоўся не на жарт.

Іван Краўцоў. Фота: LookByMedia

Іван Краўцоў нервова адрэагаваў на дэбаты па Беларусі ў Еўрапарламенце, на якіх выступаюць Святлана і Сяргей Ціханоўскія. Свае рэфлексіі палітык пісаў у тэлеграм-чаце «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі».

Спачатку Краўцоў пакпіў з таго, што зала падчас дэбатаў была паўпустая. «Колькі еўрадэпутатаў? 15?», — задаўся пытаннем ён.

@nashanivanews «У нас ёсць план, як стаць наступнай Фінляндыяй Усходняй Еўропы. У вас ёсць прылады, рэсурсы і моц, каб гэта ажыццявіць. Цяпер справа за вамі, Еўропа. Не падвядзі нас! Не так, як у мінулы раз. Жыве Беларусь!» Сяргей Ціханоўскі скончыў свой выступ у Еўрапарламенце. Дэпутаты апладзіравалі былому палітвязню стоячы. #нашаніва #тихановская #тихановский #беларусьновости #мова ♬ mirage - théos & Antent

У Краўцова ўдакладнілі, чаму ён такі таксічны.

«Я токсік, таму што лічу, што гэта фэйк працэс. Меркаванне Ціханоўскай увогуле не адлюстроўвае меркаванне беларусаў. А невялікая група тых, хто спачувае ў Еўрапарламенце, арганізоўвае цырк. І слухаць гэтыя прамовы далба*бскія [створаныя ў] чаце GPT, немагчыма», — разышоўся сакратар Каардынацыйнай рады, у якой учора якраз адбываліся слуханні па законапраекце «Аб гендарнай роўнасці».

«Я да таго, што гэта не падзея з пункту гледжання рэальных дзеянняў па Беларусі. Дрэннае [у гэтым тое], што цыркулюе па большай частцы булшыт потым у Еўрапарламенце», — працягнуў Краўцоў.

Ён нават засмуціўся, што нямецкае медыя Deutche Welle рабіла трансляцыю падзеі. «Лічаць, што важна», — наракае палітык.

Каментары123

  • Мы не ""беларашнс"!
    22.10.2025
    Мадам, якая зараз вітае Ціханоўскага і Ціханоўскую ў Еўрапарламенце, называе беларусаў па-англійску не "беларусіанс" ад слова Беларусь, а ... "беларашнс"...
    Чаму Ціханоўская за пяць галоў выступаў у Еўрапарламенце не давяла еўрапейскім палітычным дзеячам, што мы не ніякія не "беларашнс"?
  • Лёлік з-пад Лімасола
    22.10.2025
    гэта добра характарэзуе самога краўцова
  • Алё, прамы эфір!
    22.10.2025
    Скажыце Сяргею Ціханоўскаму, каб навушнік перакладчыка пераставіў у іншае вуха, а то ў кадры дрэнна глядіцца. Камера яго здымае з боку, дзе навушнік.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць