Грамадства1818

Завялі крыміналку на блогера-рэвізора, які рабіў агляды на крамы

СК завёў крымінальную на блогера, які зрабіў агляд папулярнай крамы, за незаконны збор і распаўсюд персанальных даных. Прэс-служба ведамства паведамляе некаторыя падрабязнасці.

Ілюстратыўны здымак. Фота: «Мінск-Навіны»

У кастрычніку мінулага года 32-гадовы жыхар сталіцы актыўна развіваў сваю блогерскую дзейнасць у Telegram і TikTok. Мужчына абраў для сябе запатрабаваны кірунак — ён рабіў кантэнт пра розныя харчовыя крамы і паказваў аўдыторыі, як супрацоўнікі гандлю нядобрасумленна ставяцца да сваёй працы.

«Асноўнай мэтай фігуранта было знайсці пратэрмінаваны тавар, парушаную цэласнасць упакоўкі прадукту або закаціць скандал з нагоды недастаткова «чыстай» гандлёвай зоны», — піша СК.

Для здымкі чарговага сюжэту блогер прыйшоў у прадуктовую краму адной вядомай сеткі.

Што выклікала абурэнне блогера, СК не паведамляе. Ведамства піша толькі, што блогер «стаў паводзіць сябе задзірліва: ён прыцягваў залішнюю ўвагу наведвальнікаў, адцягваў супрацоўнікаў ад працы».

Калі да мінчука падышла 40-гадовая аператар гандлёвага пункта і паспрабавала даведацца, што адбылося, «пакрыўджаны пакупнік стаў здымаць дыялог з супрацоўнікам на свой мабільны тэлефон. Жанчына спакойна патлумачыла, што не дае згоду на відэаздымкі і размяшчэнне матэрыялу са сваім удзелам у інтэрнэце».

Пасля высвятлення адносін мужчына пакінуў гандлёвае памяшканне і апублікаваў відэа на сваіх старонках у сацыяльных сетках, піша СК.

Пра сутнасць канфлікту нічога невядома, але, імаверна, паводзіны прадавачкі выклікалі абурэнне ў гледачоў. Бо «аператар крамы ў імгненне набыла нежаданую ўвагу да сваёй персоны: ролік з яе ўдзелам знаходзіўся ў топе прагляданых відэа. Жанчына сутыкнулася з абразамі ад незнаёмых мінакоў. Акрамя таго, 11-гадовая дачка мінчанкі падвергнулася булінгу ў школе ад сваіх аднагодкаў. Падлеткі абзывалі маму дзяўчынкі, паказваючы непрыемны пост».

Жанчына звярнулася ў міліцыю.

СК распачаў справу па ч. 3 арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных, здзейсненыя ў дачыненні да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёю службовай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Да блогера ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Цяпер крымінальная справа знаходзіцца ў судзе Цэнтральнага раёна.

Якія менавіта звесткі з крамы распаўсюдзіў блогер, не паведамляецца.

Каментары18

  • CV
    13.08.2024
    У публічным месцы не патрабуецца дазволу на здымку людзей, тым больш што яна пры выкананні сваіх абавязкаў, а не проста гуляла па краме. Ізноў не да законаў.
  • Acab
    13.08.2024
    Случак ад галіны гандлю.
    Тэрарызаваў гандляроў дзяржабным параграфам і загонам, аж ня разумеў, што параграф і загон выключна дзеля прымусовага арбітра з дзяржабы. А самадзейныя валантэры, хто выслужваецца стараннай адданасьцю параграфу, дзяржабнай хэўрай ўспрымаюцца не як паляпшальнікі прыгону, але як канкурэнты.
    Колькі яшчэ вас, сацыялістычных ўрбаністаў з навукова-абгрунтаванымі схэмамі зэдлікаў ў парку, паляжа ад кіпцяў дзяржабы, перад якой стараецеся выслужыцца.
    Абсалютна не шкада.
  • бабруйчанін
    13.08.2024
    ...Узгадал часоў саўдэпіі народны кантроль " рабочы кантроль" обхсс.
    Зараз падобнае блоХэрства як дэскрыдітацыя " нідобрасумленная канкурэнцыя" квірнароТны кантроЛ..

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі8

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі8

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць