Вайна

«За апошнія шэсць дзён праціўнік не прасунуўся ні на метр у кірунку Пакроўска» — Сырскі

Галоўнакамандуючы Узброеных сілаў Украіны Аляксандр Сырскі даў эксклюзіўнае інтэрв'ю тэлеканалу CNN, якое стала для яго першым тэлевізійным інтэрв'ю з моманту прызначэння на пасаду. У ім Сырскі даволі падрабязна крануўся пытання ўкраінскай аперацыі ў расійскай Курскай вобласці, ацаніўшы яе як паспяховую, паколькі яна дазволіла спыніць наступленне расійскай арміі.

Скрыншот з відэа

Паводле слоў Сырскага, Расія планавала пачаць новую атаку на Украіну з Курскай вобласці перад наступленнем украінскіх войскаў на яе месяц таму, але ўкраінцы іх апярэдзілі.

«Гэта знізіла пагрозу варожага наступу. Мы не далі ім дзейнічаць. Мы перанеслі баявыя дзеянні на тэрыторыю праціўніка, каб [вораг] мог адчуць тое, што адчуваем мы кожны дзень», — сказаў Сырскі.

Ён таксама выклаў асноўныя мэты аперацыі: не даць Расіі выкарыстоўваць Курск у якасці плацдарма для новага наступу, адцягнуць сілы Масквы ад іншых раёнаў, стварыць зону бяспекі і прадухіліць абстрэл грамадзянскіх аб'ектаў праз мяжу, а таксама захапіць ваеннапалонных і падняць маральны дух украінскіх войскаў і краіны ў цэлым.

У інтэрв'ю, якое было запісана ў сакрэтным месцы недалёка ад лініі фронту, генерал адзначыў, што Масква перакінула ў Курск дзясяткі тысяч салдат, уключаючы свае найлепшыя падраздзяленні.

Сырскі прызнаў, што Украіна знаходзіцца пад велізарным ціскам у раёне Пакроўска на ўсходзе Украіны, аднак украінскім войскам, з ягоных слоў, удалося спыніць расійскі наступ на гэтым кірунку.

«За апошнія шэсць дзён праціўнік не прасунуўся ні на метр у кірунку Пакроўска. Іншымі словамі, наша стратэгія працуе», — заявіў ён.

«Мы пазбавілі іх магчымасці манеўраваць і перакідваць сілы з іншых кірункаў […] І гэта паслабленне яўна адчуваецца на іншых напрамках. Мы адзначаем, што колькасць артылерыйскіх абстрэлаў, а таксама інтэнсіўнасць наступу знізіліся», — адзначыў Сырскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць