У пасёлку Акцябрскі ў Смалявіцкім раёне ўчора ўвечары адбыўся пажар на птушкафабрыцы, паведамілі ў МНС.

Фота ілюстрацыйнае
Загарэўся аднапавярховы будынак птушніка. Ён уяўляе сабой металічны каркас, абабіты сэндвіч-панэлямі.
Агонь знішчыў клеткі і абсталяванне для ўтрымання птушак, пашкодзіў сцены і дах. У агні загінулі 92 800 куранят-бройлераў узростам 16 дзён.
Прычына пажару высвятляецца.
Цяпер чытаюць
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары