Нерухомасць88

«Будуць купляць у асноўным ужо гатовае жыллё». Рыхтуюцца змены ў сферы будаўніцтва прыватных дамоў

У Беларусі будуць спрашчаць парадак будаўніцтва прыватных дамоў. Пры гэтым будучых уласнікаў максімальна выключаць з працэсу будоўлі жылля, расказалі ва ўрадзе.

Улады хочуць прыбраць шэраг дадатковых патрабаванняў пры ўзвядзенні дамоў будаўнічымі арганізацыямі з наступным іх продажам насельніцтву, паведаміў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак.

«Для спрашчэння працэсу будаўніцтва жылля цяпер прапрацоўваецца пытанне замацавання парадку, пры якім будучыя ўласнікі жылля (юрыдычныя і фізічныя асобы) максімальна выключаюцца з працэсу будаўніцтва і будуць купляць у асноўным ужо гатовае жыллё», — сказаў Анатоль Сівак.

Сівак растлумачыў, што такі варыянт дасць магчымасць у далейшым пазбегнуць шэрагу пытанняў, якія ўзнікаюць з боку фізічных асоб, якія не маюць дастатковых ведаў у галіне будаўніцтва.

Адносна індывідуальнага жылля Мінбудархітэктуры падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае стварэнне спрошчанага парадку ўзвядзення будаўнічымі арганізацыямі жылых дамоў з далейшай іх рэалізацыяй насельніцтву.

Пытанне спрашчэння будаўніцтва прыватных дамоў абмяркоўваюць беларускія ўлады не першы год. Яшчэ ў 2022-м Аляксандр Лукашэнка расказаў аб планах па аблягчэнні ўзвядзення жылля. Паводле яго слоў, гаспадар сам павінен адказваць за бяспеку дома «сваёй галавой, сваёй сям'ёй, сваімі дзецьмі».

Цяпер гэту адказнасць хочуць перакласці на прафесіяналаў. 

Каментары8

  • э357
    25.09.2024
    Аддаў усё будоўлі нейкім невядомым іншаземцам, сваіх будаўнікоў пусціў па свеце, а цяпер нешта меле пра прафесіяналаў і адказнасць 🤦
  • Сядзіць Камсамолец на Бастыёне і Ўзьнёсла Пера Пашча Е
    25.09.2024
    "Для спрашчэння працэсу будаўніцтва жылля цяпер прапрацоўваецца пытанне замацавання парадку, пры якім будучыя ўласнікі жылля (юрыдычныя і фізічныя асобы) максімальна выключаюцца з працэсу будаўніцтва..."

    Я б ўсё ж прапанаваў ўдасканаліць зьмены ў загонадаўства загадам жыць ў нырах, якія, дзеля спрашчэньня, вядома, капацьме НырТрэст, а хобіты (вось на адрозьненьне ад беларусаў даю рады ў Толкіна знайсьці вызначэньне хобітаў) засяляцьмуцца ў гатовыя.
  • Лукашэнка Бацька
    25.09.2024
    Ціскануў анэкдота ў 22-ім, як палегчыць будову жытла (дзяржаба гэта здатная рабіць ў адзін спосаб - памяншэньнем сваёй прысутнасьці)
    І праз два гады імплемэнтуецца яшчэ горшае ўскладненьне і манапалізацыя будаўнічага рынку.

    Любы чытач пад такімі, насамрэч вызначальнымі, навінамі ня моцна пасьвіцца. А каб пасьвіўся, непазбыўна б намаляваўся які сацыяліст з паведамленьнем, як ў Каміфорніі ці Саксоніі якой даўно прыгонным нельга будавацца, прагрэсыўны Сьветавы досьвед.

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць