Грамадства77

«Патугі, валтузня і брудныя метады». Рыжанкоў заявіў, што Мінск спакойна глядзіць на зварот Літвы ў суд у Гаазе

Пры гэтым эмацыйная афарбоўка спіча міністра замежных спраў кажа пра адваротнае.

Максім Рыжанкоў. Скрыншот відэа БТ

Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў пракаментаваў перадачу Літвой матэрыялаў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд. Дыпламат назваў гэта чарговай антыбеларускай акцыяй «сыходзячай літоўскай адміністрацыі», піша БелТА.

«Літва здзейсніла чарговую антыбеларускую палітычную акцыю. Сыходзячая літоўская адміністрацыя, якая даўно не грэбуе выкарыстоўваць самыя брудныя і супярэчныя міжнароднаму праву метады працы, наважыла задзейнічаць кантраляваныя Захадам судовыя інстанцыі, ангажаваны характар якіх ужо даўно для ўсіх стаў відавочны», — мяркуе Рыжанкоў.

Ён заявіў, што Мінск нібыта ведаў пра планы Літвы даўно, і таму паставіўся да сітуацыі спакойна.

«І мы добра ведаем, для чаго і з чыёй падачы гэта робіцца. Не трэба быць прызнаным экспертам у галіне міжнароднага права, каб зразумець абсурднасць і надуманасць абвінавачванняў. Для нас відавочная бесперспектыўнасць патуг Вільні і іх куратараў. Мы спакойна глядзім на гэтую валтузню і не перастаем заклікаць суседзяў да разважлівасці і адэкватнасці», — рэзюмаваў Рыжанкоў.

Пры гэтым кіраўнік МЗС назваў «істэрычнай і нервовай» рэакцыю Вільні на яго прасякнуты антылітоўскай прапагандай артыкул аб неабходнасці нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі. І заявіў, што ягоная пазіцыя «атрымала мноства цёплых водгукаў сярод жыхароў Літвы». З якіх крыніц ён даведаўся пра гэта, Рыжанкоў не паведаміў.

Нагадаем, у Літве назвалі ўмовы гэтай нармалізацыі: спыненне рэпрэсій і падтрымкі вайны супраць Украіны, свабодныя выбары і прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў.

Каментары7

  • Патлумачу
    03.10.2024
    Справа не ў тым, як глядзець на гэта, спакойна альбо не спакойна. Ты дзяржаўны служачы і тваю дзяржаву зноў буржуіны за выдзелкі з мігрантамі на мяжы засудзяць.
    Вам же выродкам все море по колено - но это уже недолго.
  • Бюракратычная Валтузьня
    03.10.2024
    Ўчора перамогу незвычайную сьвяткавалі з нагоды паданьня позвы. І Былы Палпалыч прыадчыніў таямніцу, што там як карпанковы абзываюцца, бо ўнутрыкалгасныя злачынствы спадар Лукашэнка Бацька сам на сябе не ратыфікаваў, каб гаагзкія блазны судзілі.
    Ну вось на што ад Былога Палпалыча Дзейнага Каналізатара супраціву вы спадзяецеся.
    На такую позву і сапраўдны суд, а ня гэты анэкдот, адкаа: добра, не абзывайцеся, дзеці, а нам не дурыце галаву.
    А ўсе гэтыя падлукашэнкі-рыжанковы прылятуць да Пахана: пачастуй ласуначкам, мы адстаялі на міжнароднай арэне бэсэсэрыйскі сувэрынітэт.
    І якасныя, паводле рэйтынгу спадара Лукшы, туры і няякасныя, згодна з той жа клясафікацыяй, азаронкі хваліцьмуцца з тэлевізара цьвярозаму калгасьніку дыпламатычным поспехам.
    Былыя таксама атрымаюць гранта на бурхлівую анэкдотаслучакоўскую дзейнасьць эўрапэйскага маштабу.
    А паспалітаму люду, ў залежнасьці ад боку знаходжаньня стасоўна мяжы, валачы на карку паразытаў, ці тых, ці гэтых
  • Нацыянальная ідэя
    03.10.2024
    Дарэчы, паўзірайцеся, як падлукашэнка выкарыстоўвае агідны калектывіскі нацыянальны міт. Кажа пра нейкую антыбеларускасьць. Позва(беспантовая) ідзе ад летувіскіх бюракратаў і купкі прыжыванцаў (а не ад ўсяго насельніцтва летувы) супраць купкі падлукашэнак. А ніяк ня супраць ўсіх мітычных беларусаў (прыгонных грамадзянаў бэсэсэрыі), якіх спрабуе ўцягці ў адстойваньне ўласнае скуры спадар Рыжанкоў.

Цяпер чытаюць

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка2

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да -5°С у ноч на пятніцу, а ў нядзелю — складаныя ўмовы надвор'я

Польшча расследуе гібель пяці чалавек, целы якіх вылавілі ў рацэ Буг2

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас6

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка2

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць