Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача
Яўген Юшкевіч — былы следчы і былы палітвязень — расказаў, што асабіста чытаў пратаколы допытаў Соф’і Сапегі і быў уражаны тым, як яна трымалася на следстве. Пасля выхаду інтэрв’ю Сапегі Юшкевіч пра гэта напісаў у Threads: «Яе допыты я чытаў уласнымі вачыма і нават выпісваў сабе фармулёўкі, каб некалі расказаць, што яна малайчына».

Сёння пасля выхаду інтэрв'ю Соф'і Сапегі мяне разбудзілі званкамі з просьбай даць каментар. Добра.
1. Усё, што яна кажа (і што пры гэтым ведаю я адначасова), — найчысцейшая праўда. Проста аж да даслоўнасці.
2. Яна забылася расказаць, што ў самалёце яна ВЫДАЛІЛА свой тэлеграм з прылад. Яго пазней аднаўлялі. Гэта наўпрост вынікала з пытанняў да яе падчас следства. Яе допыты (шмат) я чытаў на ўласныя вочы і нават выпісваў сабе фармулёўкі, каб калі-небудзь расказаць, што яна малайчына. Яна малайчына.
Я крыху разбіраюся ў правядзенні допытаў і вось я чытаў яе допыты і бачыў, як спачатку яна адмаўлялася даваць паказанні, як САМА нічога не аддавала і не паведамляла, як «марозіла» следчага, як потым гаварыла толькі тое, што і так ужо было па тэлевізары. Глядзеў на даты, на фактычныя звесткі, якія яна (не) давала, і быў прыемна здзіўлены. Памятаю, што я спецыяльна выпісваў яе фразы (даволі крутыя для неспрактыкаванай дзяўчыны) накшталт «не памятаю дастаткова добра, каб я магла адказаць». І проста «ВАЎ».
А калі яна яшчэ і НЕ схлусіла ў КДБ пра мяне самога, я ўжо вырашыў расказваць пра яе ў турмах проста ўсім палітычным, каму цікава, асабліва па ЧКБ (ім давалі вялікія тэрміны, яны часта злаваліся на яе).
Мае запісы, на жаль, забралі (скралі), і цытат я прывесці не змагу, прайшло пяць гадоў, але гэтыя запісы я рабіў мэтанакіравана:
хацеў калі-небудзь расказаць, што Соф'я паводзіла сябе нашмат больш годна, чым тыя, хто паказваў сябе гэткім мача і купаўся ва ўласнай пыхлівасці. Усё — гэты гештальт закрыты.
Каментары
Сапега падпісала дамову аб супрацоўніцтве. Гэта ў яе інтэрв'ю...
-І шо? Пры пэўных умовах вы бы падпісаліся ў тым што вы Мікі Маўс,але вы жа не Мікі Маус?