У Германіі непадалёк ад горада Нойбрандэнбург у федэральнай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія адбылося ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў Mercedes. Адной з машын кіраваў грамадзянін Беларусі, піша выданне «Беларусь и мир».

Аварыя адбылася ў аўторак, 27 кастрычніка, каля 22:50 на аўтамагістралі А20 у напрамку Любека, незадоўга да развязкі Нойбрандэнбург-Усход.
45‑гадовы жыхар Германіі, які ехаў на мікрааўтобусе, па нейкай прычыне не заўважыў легкавы аўтамабіль, што рухаўся наперадзе, і ўрэзаўся ў яго ззаду. За рулём легкавіка знаходзіўся 24‑гадовы грамадзянін Беларусі.
Кіроўца мікрааўтобуса атрымаў лёгкія траўмы. Пасля аказання першай дапамогі на месцы здарэння яго даставілі машынай хуткай дапамогі ў бальніцу Нойбрандэнбурга. Беларус не пацярпеў.
Абодва аўтамабілі атрымалі пашкоджанні, іх эвакуявалі. Агульную матэрыяльную шкоду ацанілі прыкладна ў 20 тысяч еўра.
На час расследавання аварыі і ачысткі праезнай часткі дарогу ў напрамку Любека перакрылі прыкладна на дзве гадзіны. Гэта выклікала нязначныя часовыя перабоі ў руху транспарту.
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары