Грамадства1616

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Спецслужбы рассылаюць прапановы аб падпрацоўцы праз тэлеграм-бот і абяцаюць заробак да 1400 еўра. Спачатку просяць расклеіць правакацыйныя ўлёткі, у якіх палякам у выпадку акупацыі раяць «не фатаграфаваць вайсковай тэхнікі і не перашкаджаць яе руху».

Адна з такіх аб'яў. Фота: Чат Беларусы Вільні

Прапановы з «простай падпрацоўкай» пачалі масава з'яўляцца ў чатах беларускай дыяспары ў Польшчы і Літве (напрыклад, у суполцы «Беларусы Вільні»), а таксама прыходзіць у асабістыя паведамленні тым, хто пакідаў каментары ў чатах.

Прыклад паведамлення, якое прыйшло аднаму з людзей, які напісаў у чат «Партызанкі»

У аб'явах шукаюць людзей са смартфонам, якім прапануюць рабіць фота патрэбных аб'ектаў. Аўтары асобна падкрэсліваюць, што праца «не звязаная з наркотыкамі ці закладкамі», і накіроўваюць за падрабязнасцямі ў бот.

Як вынікае з перапісак з аператарамі бота, якія трапілі ў распараджэнне «Нашай Нівы», насамрэч адразу фатаграфаваць аб'екты не просяць. Для праверкі на «адэкватнасць» выканаўцам у Варшаве, Познані ды іншых гарадах спачатку ставяць задачу раздрукаваць і расклеіць на скотч у людных месцах ад 10 да 100 улётак.

Знешні выгляд бота. Скрыншот з тэлеграма

За адну паперку абяцаюць адзін еўра, грошы прапануюць перавесці на картку альбо сэрвіс Wise адразу пасля фотасправаздачы. Самі вярбоўшчыкі называюць гэта «сацыяльнай рэкламай» або «вывучэннем сацыяльных паводзін», а мінакам на вуліцы раяць казаць, што адбываюцца здымкі фільма ці сацыяльны эксперымент.

Насамрэч улёткі маюць правакацыйны змест: яны аформленыя з выкарыстаннем польскага герба на фоне сілуэта Варшавы і маюць загаловак «Правілы бяспечных паводзін у выпадку акупацыі» (Zasady bezpiecznego zachowania w przypadku okupacji).

У пяці пунктах жыхарам Польшчы раяць «не правакаваць», «не здымаць вайсковай тэхнікі і месцаў яе дыслакацыі», «не блакаваць дарог і не затрымліваць вайсковых калон», а таксама зрабіць запасы вады з ежай і заставацца дома.

Улётка, якую прапануюць расклейваць у Польшчы

Толькі пасля выканання гэтага тэставага задання куратары абяцаюць перайсці да больш сур'ёзных даручэнняў — фотаздымкі аб'ектаў і «іншай працы», за якую прапануюць ад 150 да 1400 еўра.

Такім чынам спецслужбы могуць не толькі ладзіць інфармацыйныя правакацыі ў краінах ЕС, але і збіраць асабістыя ды плацежныя даныя беларусаў за мяжой, каб пасля шантажаваць іх і прымушаць да шпіянажу ці дыверсій.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Ну
    31.10.2026
    Ужо колькі месяцў кажу, што прыйшоў час да больш жорсткіх і рашучых дзей супраць гэбістаў і іх агентуры ў ЕС, асабліва ў Польшчы. І дыверсіяў стала б меньш, і абменны фонд папоўнілі, за кадравага афіцэра можна было б нават некалькі палітычных выцягнуць. Усё па ўзаемнасці было б, Лукашэнка карусель хоча? Зрабілі б ему карусель. Гэбістаў у Еўропе хопіць з запасам, яны там вельмі любяць гнёздышкі абустраіваць.
  • zoidberg
    31.10.2026
    Сіні шчыт, зорка, ч-з. Хіба толькі парашут дадаць, які за Штырліцам цягнецца па дарозе.
  • Indeks Cold
    31.10.2026
    Як сапсаваць сабе жыццё назаўсёды праз супрацу з заднепрыводнымі

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць