Грамадства44

Спявачка PALINA апублікавала кранальны пост пра свайго 18-гадовага брата, які загінуў у ДТЗ

22 верасня ў аўтакатастрофе загінуў 18-гадовы футбаліст Фёдар Паланейчык — брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі). Сёння Паліна апублікавала пост, прысвечаны яму. 

Усе фота: repolinare / Instagram

«Два тыдні таму здарылася самая страшная ноч у маім жыцці: мой родны малодшы брацік Федзя, так бы мовіць, зліўся з каткі (геймерскі выраз, які азначае пройгрыш у раўндзе гульні — НН). Зусім жудасна ў 18 гадоў разбіўся на машыне. 

Прышпільвайцеся. Заўсёды! Дарога каварная. Машына перавярнулася на пустой і роўнай жвіровай дарозе на хуткасці 60 км у гадзіну. Быў бы прышпілены, усяго б гэтага не здарылася. 

Усё стала зусім па-іншаму. Імгненна так шмат смецця знікла з галавы. Шмат адкрыццяў пра смерць і пра жыццё. Абедзве куды цікавей і складаней, чым пра іх думаеш.

Я Федзю вельмі люблю і вельмі ім ганаруся. Ён смешны і добры чалавек. 

Падводзіць нейкі вынік не хочацца. Сям'я — гэта назаўжды, проста цяпер мы разам у нейкай іншай форме.

Беражыце любімых і запісвайце ім кружочкі. А яшчэ ў дупу гэтыя бясконцыя трывогі. Інвестуйце сваю энергію, грошы і час у каханне. Я вельмі рада, што мы не прае*аліся і шмат якаснага часу правялі разам», — напісала Паліна. 

 

Каментары4

  • Язэп
    06.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Балюча губляць блізкіх
    06.10.2024
    Дарагая Паліна, прымі нашыя шчырыя спачуванні з нагоды раптоўнай смерці брата. Гэта неймаверны боль, які сцішыцца з часам, але ніколі не пройдзе цалкам. Няхай Бог прыме яго ў Сваё Валадарства!
  • Лінгвіст
    07.10.2024
    А што такое "дупа" - нейкае польскае слова? Не тое, што "срака" па-беларуску?

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць