Грамадства

У Мінскі заапарк пераехаў леапард, якога вывезлі з акупаванага расіянамі Сватава

Расійскія войскі захапілі горад у Луганскай вобласці ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе. Баі каля Сватава ідуць і цяпер.

Фота: wnh.vet

У Мінскі заапарк прывезлі леапарда па мянушцы Порш. Яму каля 3-4 гадоў, апошнім часам жывёла знаходзілася ў расійскім хоспісе для дзікіх катоў «Дом тыгра».

Работнікі заапарка расказалі дзяржСМІ, што Порша выратавалі з зоны баявых дзеянняў, але без канкрэтыкі. Мяркуючы па ўсім, да 2022 года Порш разам з яшчэ адным леапардам жыў ва ўкраінскім Сватаве Луганскай вобласці.

Расійскія войскі захапілі горад у самым пачатку поўнамаштабнага ўварвання — 6 сакавіка 2022 года. У верасні расіяне на нейкі час пакінулі Сватава на фоне наступлення УСУ, аднак потым вярнуліся. З таго часу горад знаходзіцца непасрэдна ў зоне інтэнсіўных баявых дзеянняў.

Аб лёсе гаспадара двух леапардаў нічога невядома. У кастрычніку 2023-га жывёл са Сватава расійскія валанцёры вывезлі ў хоспіс у Ленінградскай вобласці, дзе ўтрымліваюць жывёл, якім патрэбны асаблівы догляд. Аднак Порш быў цалкам здаровы, і для яго шукалі новы паўнавартасны дом.

У выніку леапарда вырашылі перадаць у Мінскі заапарк, дзе, дарэчы, ужо жыве адзін леапард — 17-гадовы Леа. 

Для Порша ў заапарку арганізавалі асобны вальер з тэрасай. У заапарку расказваюць, што леапард хутка адаптаваўся да новага месца.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1515

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

Расійскі пранкер кінуў грошы ў ваду і здымаў на ВІДЭА, хто палезе іх даставаць2

Расіяне нанеслі ўдар па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывога Рога1

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне1

Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец15

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м31

На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ3

У Белавежскай пушчы знайшлі мох, які больш за 100 гадоў лічылі зніклым2

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ15

ГрамадстваАбнаўляецца15

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць