Жыхары Каспійска і мясцовыя тэлеграм-каналы паведамілі аб выбухах і гуках, падобных на стрэлы, раніцай 6 лістапада. Кіраўнік Дагестана Сяргей Мелікаў пазней заявіў аб знішчэнні над горадам беспілотніка.
Беспілотнік упершыню з пачатку вайны атакаваў тэрыторыю Дагестана. Mash і Shot пішуць, што гаворка ідзе аб звышлёгкім украінскім самалёце-дроне А-22 «Лятучая лісіца».
Ад Каспійска да бліжэйшых гарадоў Украіны — больш за тысячу кіламетраў.
Інфармацыю пра атаку БПЛА на Каспійск пацвердзіў кіраўнік Дагестана Сяргей Мелікаў — ён напісаў, што дрон удалося збіць. Інфармацыі пра параненых няма. Чыноўнік папрасіў жыхароў «захоўваць спакой, давяраць толькі правераным крыніцам», а таксама не выкладваць відэа атакі ў інтэрнэт.
Аэрапорт Махачкалы на нявызначаны час прыпыніў працу ў сувязі з дронам.
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
-
Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
Каментары