Нерухомасць22

У IT-вёсцы пад Мінскам прадаюць стыльны дом

Новы дом са стыльным рамонтам знаходзіцца ў 15 хвілінах ад Мінска, у IT-вёсцы паміж Курганам Славы і Прылепскім заказнікам.

Размова пра вёску Сасновая. У 100 метрах ад дома, аб'ява пра продаж якога з'явілася на Realt.by, знаходзіцца ландшафтны заказнік. Вуліцы асфальтаваныя, ноччу асвятляюцца, забудова сучасная. Прыпынак маршруткі да Мінска на суседняй вуліцы.

Дом пабудаваны па сучасным архітэктурным праекце, удала выкарыстоўваюцца асаблівасці рэльефу ўчастка. Дах плоскі, мае некалькі рознавысокіх узроўняў. На ім можна зрабіць дадатковую тэрасу. У склад будынка ўваходзіць гараж.

За гэты дом просяць 210 000 даляраў.

Дом пабудаваны не з блокаў, а па каркаснай тэхналогіі. І энергаэфектыўнай — будынак ва ўцяпленні не мае патрэбы.

На першым паверсе знаходзяцца кухня з гасцінай, кабінет, гардэробная, кладоўка, два санвузлы, гараж з назіральнай ямай, топачная, хол.

На другім паверсе 3 спальні і два санвузлы.

Падлогавае пакрыццё — плітка, ламінат, паркетная дошка. Сцены і столі пафарбаваны.

Вада з глыбіннай свідравіны, каналізацыя мясцовая. Падведзены высакахуткасны оптавалакновы інтэрнэт.

Дом ацяпляецца газавым катлом Viessmann (на першым паверсе вадзяная цёплая падлога, на другім — радыятары). Усе сістэмы кіруюцца сістэмай «Разумны дом».

Каментары2

  • Ноўнэйм
    11.11.2024
    Ванны пакой (перадааошняе фота) - нейкае непаразуменне..)
  • Тэкля
    11.11.2024
    Няўтульна ў гэтым доме. Падобны на нейкую сацыяльную ўстанову. Не хапае нейкай цеплыні, камфорту, якія адчуваюцца ў доме, дзе жывуць людзі

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

У Каракасе амерыканскія спецназаўцы «бачылі» праз сцены. Што гэта за супертэхналогія?2

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах8

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць