Культура22

Віктар Марціновіч выдаў кнігу па-англійску

«Я быў адчуў гэта на пяты год выкладання герменеўтыкі: мы згубілі нешта істотнае ў разуменні мастацтва. І нават не так: не ў разуменні як такім, але — у магчымасці пра яго размаўляць», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Фота з фэйсбука Віктара Марціновіча

Камунікаваць тыя тонкія змены ў ландшафце душы, якія з намі адбываюцца, калі мы праходзім праз добрую кнігу, ці едзем вачыма па старым алеі.

Мастацтва — адно з нешматлікіх апраўданняў існаванню чалавецтва; мастацтва, якое Ніцшэ называў адзінай супрацьвагай жудасці быцця, зрабілася нагодай для балабольства. «Што хацеў сказаць аўтар?», «якія дзіцячыя траўмы зазнаў мастак»? — смешныя пытанні пры сутыкненні з цудам. Па-за дужкамі застаецца нешта істотнае. Ці можа нават — самае істотнае. Нешта з «Вогнішча і расповеда» Джорджыя Агамбена.

То першапачаткова мой Фулбрайтаўскі праект быў прысвечаны пошукам language of humanities (мовы гуманітарных ведаў). Гэтая кніга мусіла (рызыкавала?) стаць выключна тэарэтычнай. Але пасля серыі размоваў з калегамі ў Нью Ёркскім Хантэр Коледжы, я зразумеў, што лепшы шлях заявіць пра arts as a new language of humanities — не ціснуць развагамі, але падаць прыклад.

Трэба было знайсці гісторыю — настолькі добра вядомую мне, што я з яе складаюся.

Гэта кніга пра майго прадзеда Амяляна, спачатку — дзяншчыка царскага войска, потым млынара, потым — селяніна пад нямецкай акупацыяй. Чалавека, які быў расстраляны нацыстамі ў 1943‑м годзе такім чынам, што, калі я першы раз прачытаў «Сотнікава» Быкава, я думаў, што Васіль Уладзіміравіч нешта ведаў пра Амяляна.

Трагедыя ўцягнула іншых людзей, і завітала нават у маё дзяцінства. Гісторыя беларускага селяніна Амяляна расказана тут праз творы Рафаэля, Шагала, Сандра Бацічэллі, Каспара Давіда Фрыдрыха, Станіслава Жукоўскага, Хаіма Суціна. Няма лепшага чыну для расповеду пра рэйд шуцманшафта ў вёску Барбарова, чым крыклівае дрэва, напісанае Суціным у 1943 у парку такой самай вёскі ля Шампіньі-сюр-Вёд, дзе ён хаваўся ад нацыстаў.

Адбудоўваючы тое, што засталося ў сям'і пра Амяляна, якога я ніколі не бачыў, але ад якога паходжу (аўтаэтнаграфія ў назве кнігі — пра тое), я сутыкнуўся з тым, што тлумачыць англамоўнаму чытачу даводзіцца занадта шмат. Бо ўсё спрэс незразумела, калі толькі ты сам не нарадзіўся непадалёк ад гэтых парахнеючых хат і падпечкаў, ідэальных для таго, каб схаваць вырачанага на смерць.

Слова oblivion у назве кнігі — у тым ліку пра тое. Пра стрэхі, якія трымаюцца недастаткова працягла для таго, каб ты пазнаў вёску, у якой не быў дзесяць гадоў. А таму любая гісторыя пра Беларусь вымагае метанаратыў — расказ, што ўключае ў сябе іншыя расказы. І таму так бывае смешна чытаць не тутэйшых англамоўных экспертаў, якія думаюць, што мы простыя таму, што жывём проста», — напісаў Віктар Марціновіч.

«Кніга выйшла ў Оксфардскім выдавецтве Routgledge і каштуе, як крыло Ролс-Ройса», —дадаў ён.

Прэзентацыя кнігі пройдзе 15 студзеня ў Вільні ў Crystal Lounge Imperial Hotel & Restaurant (Subačiaus g. 2-6), пачатак а 18-й.

Віктар Марціновіч — пісьменнік, журналіст, выкладчык. Аўтар кніг «Параноя», «Сцюдзёны вырай», «Сфагнум», «Мова», «Возера радасці», «Рэвалюцыя», «Ноч».

Каментары2

  • Indrid Cold
    08.01.2026
    Рэкамендую паглядзець дэбаты Бахарэвіча і Марціновіча з 2016 года у клубе Алексіевіч. Усе будзе зразумела з гэтым персанажам.
  • Yahor
    08.01.2026
    Для рэдакцыі - “кніга каштуе як крыло ролс-ройса” - можна было б дадаць спасылку на выдавецтва ці напісаць кошты, гугліцца імгненна. І праўда, каштуе дорага - 152 еўра за папяровую і 41 еўра за лічбавую версію

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

«Ацяпленне вярнулі, а праз некалькі гадзін трубы лопнулі». Што адбываецца з радыятарамі ў Сухараве3

«Сёння ў кватэры ўжо цяплей, +5». Як Кіеў зноў жыве без ацяплення пасля расійскай атакі3

Рыжанкоў спадзяецца на хуткае аднаўленне адносін з Польшчай, але не з Літвой16

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць3

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць