Свет11

Трамп плённа паразмаўляў з прэзідэнтам Калумбіі. Той апублікаваў кранальнае фота сімвалаў ЗША і Калумбіі

Чатыры дні таму прэзідэнт ЗША пагражаў Густава Петра, што ён можа стаць наступным за Нікаласам Мадура.

Трамп заявіў, што пагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам Калумбіі Густавам Петра і анансаваў сустрэчу з ім у Белым доме. Пра гэта амерыканскі лідар паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Паводле слоў Трампа, Густава Петра патэлефанаваў яму, каб «растлумачыць сітуацыю, звязаную з наркотыкамі, а таксама іншае рознагалоссе».

«Я ацаніў яго званок і тон размовы і з нецярпеннем чакаю сустрэчы ў блізкай будучыні», — напісаў ён, а таксама паведаміў, што віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс і міністр замежных спраў Калумбіі ўжо дамовіліся пра сустрэчу, якая адбудзецца ў Белым доме.

Густава Петра пасля размовы апублікаваў фатаграфію белагаловага арлана з ягуарам. Белагаловы арлан лічыцца нацыянальнай птушкай ЗША.

У лістападзе Петра згадваў легенду, паводле якой ягуар, што спаў пакаленнямі, абуджаецца, калі беркут нападае на кондара. Ён адзначаў, што ў мінулым мясцовыя жыхары ўжо давалі адпор замежным заваёўнікам. Тады ж лідар Калумбіі папярэдзіў Трампа і Рубіа.

Некалькі дзён таму пасля бліскучай аперацыі па захопе лідара Венесуэлы Нікаласа Мадура Дональд Трамп заявіў наступнае: «Калумбія таксама вельмі хворая. Ёю кіруе хворы чалавек, які любіць вырабляць какаін і прадаваць яго Злучаным Штатам, і ён не зможа доўга гэтым займацца», — сказаў ён.

У адказ на пытанне, ці будзе аперацыя ЗША супраць Калумбіі, Трамп заявіў, што гэта здаецца яму «добрым варыянтам».

Густава Петра ў адказ паабяцаў узяць у рукі зброю.

«ЗША — першая краіна ў свеце, якая за ўсю гісторыю чалавецтва бамбіла сталіцу Паўднёвай Амерыкі. Нават Нетаньяху, Гітлер, Франка ці Салазар гэтага не рабілі, — напісаў ён. — Канстытуцыя абавязвае ўзброеныя сілы абараняць дзяржаўны суверэнітэт. Хоць я не быў салдатам, я ведаю пра вайну і тайныя аперацыі. Я прысягнуў ніколі больш не браць у рукі зброю пасля мірнага пагаднення 1989 года, але дзеля нацыі я зноў вазьмуся за зброю, нават калі мне гэта не спатрэбіцца», — сказаў ён.

Каментары1

  • М
    08.01.2026
    Братнія народы Амэрыкі

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі забралі дапамогу ў беларускі, якая сышлася з гаспадаром здымнай кватэры. Данос напісаў яе зніклы без вестак муж6

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць