Грамадства1818

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства

Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падчас цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп» заклікаў сваіх прыхільнікаў да захавання адзінства на фоне «шаленства» сучаснага свету.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«Усё, што адбываецца вакол, вы бачыце, гэта можна назваць толькі адным словам — шаленства», — заявіў Лукашэнка.

Пасля ж перанёсся думкамі на 6 гадоў таму, у часы пандэміі каронавірусу.

«Вы памятаеце, мы з вамі гэта шаленства ўжо перажылі — тады, калі ўсе крычалі пра пандэмію, пра тое, што «ўсе памром», «заўтра пахаваюць» і гэтак далей. Але мы прайшлі гэты этап. З праблемамі пэўнымі, але розуму ў нас хапіла».

Прытым хапіла яго нібыта толькі ў адным пункце на ўсёй планеце:

«Адзіны народ у свеце. Такіх больш няма. Мы выстаялі».

Тым не менш, расслабіцца ўсё ніяк не атрымліваецца, бо сітуацыя ў свеце лепшай не робіцца:

«Сёння сітуацыя больш складаная. Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства».

Тым не менш, ён заклікаў прытрымлівацца раней вызначаных планаў і «кроў з носа павінны іх рэалізаваць», а для гэтага трэба «давяраць адзін аднаму і выконваць — кожны на сваім месцы — свае абавязкі».

Каментары18

  • міфічная “вялікасць” раствараецца, пуцін ужо больш не дае вынікаў
    08.01.2026
    За апошнія некалькі дзён, пракручваючы імперскую інфармацыйную прастору, адчуваецца, што сярэдні арк нарэшце пачынае ўсведамляць, хто ён ёсць у гэтым свеце, і іх міфічная “вялікасць” раствараецца.

    Та даўняя фантазія, што ўсе іх нібыта баяцца, таксама паступова знікае, паціху.
    Падобна, што хан пуцін ужо больш не дае вынікаў...
  • йцук
    08.01.2026
    ты же сам первым начал - вот і пожінай результат
  • Х
    08.01.2026
    Пра чые "шаленства" сказала асоба якая кідае камяні ў суседніх памежнікаў і скочачы на мяжы як малпа паказвае суседзям свой голы зад?
    Хто гэта за вар'ят ды савецкі манкурт што не здольны жыць ні з уласнай жонкай, ні з уласным народам, ні з суседзямі, а ні па-людску, а ні па-чалавечы, а ні па-суседску?

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць