Грамадства

Знойдзены самы ўдачлівы рыбак Беларусі: за гадзіну ён вылавіў у Мінску дзве 18-кілаграмовыя рыбіны

Валерый Малахаў удала парыбачыў на Чыжоўскім вадасховішчы.

Фота: Рыбалка ў Беларусі / Instagram

Жыхар Мінска Валерый Малахаў за гадзіну на Чыжоўскім вадасховішчы вылавіў 18-кілаграмовага сазана і прыкладна такога ж па вазе і памерах таўсталобіка.

Валерый пачаў узмоцнена рыбачыць 5 гадоў таму. У асноўным ён палюе на драпежную рыбу. Разам з напарнікам мужчына вырашыў з'ездзіць на Чыжоўскае вадасховішча. Мэтай быў судак, але трапілася зусім іншая рыба, піша Onliner.

«Спусціліся на ваду. Гадзін з дзесяці плавалі, і недзе каля двух клюнуў сазан. Ну як клюнуў — забагрыўся. Я на спінінг лаўлю, сазан зачапіўся ніжняй часткай сківіцы. Перш за ўсё падумаў, што гэта сом. Доўга ён катаў нас на лодцы — хвілін 25, але я ўсё роўна гэтую рыбіну дастаў.

Эмоцыі былі такія, што не перадаць словамі! Вага рыбы склала 18,4 кг. Такога вялізнага сазана я злавіў упершыню ў жыцці. Да гэтага мой рэкорд быў 7-9 кг», — распавёў Віталь.

Але гэта было толькі пачатак. На працягу гадзіны ён выцягнуў з вадасховішча 18-кілаграмовага таўсталобіка.

«Таўсталобіка я ўпершыню злавіў. Раней гэтую рыбу ўвогуле не бачыў. Такі ўлоў — выпадковасць і крыху шанцавання. Галоўнае — атрымаў задавальненне, адрэналін. Рыбу патрымаў, сфатаграфаваўся і адпусціў. Мне большага не трэба», — адзначыў рыбак.

Фота: Рыбалка ў Беларусі / Instagram

Віталь дадаў, што ў межах горада водзяцца яшчэ буйнейшыя рыбіны.

«У маёй лодцы ўсталяваны рэхалот. І ён паказваў сілуэты такіх рыб, што нават страшна было закінуць у іх бок снасць. А гэтай вясной вядомы рыбак Яўген Атрахімавіч злавіў у Чыжоўцы таўсталобіка на 35 кг. Так што монстры там плаваюць добрыя, і злавіць буйную рыбу цалкам рэальна», — лічыць Віталь.

Каментары

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць