Грамадства66

Беларус атрымаў прапанову ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Праз візавы скандал беларусам усё часцей адмаўляюць у візах

Візавы скандал у Польшчы, у якім крайнімі сталі беларускія айцішнікі, рэзка павялічыў колькасць адмоў беларусам у нацыянальных візах. Нават тым, каму, здавалася, меліся быць рады. Пра адзін са свежых кейсаў расказвае devby.io.

Запрашэнне ад Google

Распрацоўшчык Фёдар у свае 23 паспеў скончыць БДУ, тры гады прапрацаваць у «Яндэксе» і атрымаць офер ад польскага офіса Google. Але да працоўнага месца ён так і не дабраўся. Сваю гісторыю ён расказаў dev.by і выклаў на LinkedIn, каб «падсвятліць праблему» і перасцерагчы калег, якія чакаюць офер з-за мяжы. 

— У жніўні мне прыйшла захапляльная прапанова далучыцца да каманды Google Poland у Варшаве, — кажа Фёдар.

— Праца — агонь, мой досвед выдатна пасуе, да таго ж у Польшчы жыве мая дзяўчына і некалькі сяброў. Таму я з гатоўнасцю прыняў офер, адмовіўшыся ад іншых прапаноў і перапыніўшы астатнія сумоўі. Заставалася атрымаць візу.

З оферам на руках і зарэзерваванай датай падачы на візу распрацоўшчык у верасні звольніўся з «Яндэкса». Візавую заяву ён падаў пры канцы кастрычніка ў ВЦ Брэста і праз два дні атрымаў адмову па так званым п. 10. То-бок у консула паўсталі «абгрунтаваныя сумневы» наконт дакладнасці заяўленай мэты знаходжання.

— Гэта было дзіўна, — кажа Фёдар. — Я ніколі не выкарыстоўваў віз не па прызначэнні і не наведваў Польшчы. Яшчэ больш дзіўным было тое, што консульства не звязвалася ні з працадаўцам, ні са мной і не прасіла ніякіх дадатковых дакументаў або тлумачэнняў.

У лістападзе распрацоўшчык падаў апеляцыю на адмову, прыклаўшы дадатковыя дакументы, у тым ліку ліст ад Google аб тым, што кампанія ўсё яшчэ яго чакае, і ліст консулу з выкладаннем асабістых прычын (+ дакументы), якія лішні раз даказвалі, што ён мае намер працаваць у Польшчы.

Пазней Фёдар даведаўся, што гэта тыповая для беларусаў праблема. Цяпер ён мяркуе, што консульствы даюць адмовы беларусам рандомна проста для статыстыкі, каб выканаць нейкі спушчаны зверху план.

— Атрымліваючы адмовы з мутнай аргументацыяй, заяўнікі вымушаныя падаваць аднолькавыя пакеты дакументаў у ВЦ розных гарадоў зноў і зноў, пакуль не атрымаюць візы, — апісвае ён сітуацыю, не хаваючы прыкрасці. — За кожную падачу трэба заплаціць 100-200 еўра пасярэдніку і неакрэслена доўга чакаць запісу.

Чым жа скончылася гісторыя

Яна яшчэ не скончылася. Google праяўляе дзівосы цярпення: на тры тыдні адтэрмінавалі для пачаткоўца пачатак працы (але ў новы дэдлайн Фёдар таксама не ўпісваецца) і цяпер чакае плану дзеянняў ад візавага кансультанта кампаніі Deloitte, якая суправаджае міграцыю супрацоўнікаў. 

— Без яснага таймлайну і пры вялікай канкурэнцыі, магчыма, працадаўцу давядзецца адклікаць офер, — кажа Фёдар. — Але спадзяюся, што Google усё ж зможа атрымаць ад польскага МЗС афіцыйнае тлумачэнне іх візавай палітыкі. Або, магчыма, мне дазволяць працаваць аддалена з іншай краіны ЕС, пакуль сітуацыя не вырашыцца.

Працадаўцы не ў захапленні ад таго, што трэба неакрэслена доўга чакаць запісу на падачу, да таго ж з туманнай перспектывай — ці дадуць, ці не дадуць. Гэта адсейвае людзей, якія рэальна хочуць працаваць, пакідаючы тых, хто гатовы да перамогі атрымліваць фэйкавыя запрашэнні.

Чаму яшчэ гэта праблема

— Бо Польшча цяпер хаб для кампаній FAANG (пяцёрка найбуйнейшых бігтэх-кампаній: Meta — былы Facebook, Amazon, Apple, Netflix і Google — Рэд.) у Еўропе, за выключэннем хіба што Meta, — кажа Фёдар. — У іншых краінах ЕС вакансій той жа Google мала, і там высокая канкурэнцыя. Пры гэтым кампаніі захоўваюць статыстыку адмоў па візах і тэрміне іх выдачы, і цімліды ўлічваюць яе пры выкаце оферу. Вядома, суперспецыяліста гатовыя чакаць і год, але пры іншых роўных беларусам цяжка канкураваць праз візы.

То-бок беларусам закрываюць галоўную дарогу ў FAANG. 

Распрацоўшчык сцвярджае, што асабіста сутыкнуўся з адмовай на пачатковым этапе сумоўя ад кампаніі Snowflake праз тэрмін выдачы візы.

— Мне прызначылі сустрэчу з цімлідам, мы пагутарылі пра досвед і задачы, нам усё спадабалася, — расказаў Фёдар. — Потым ён спытаў пра візу і калі я змагу прыступіць да працы. Я шчыра адказаў, што цяпер візу трэба рабіць мінімум 1-2 месяцы праз час на запіс. Цімлід сказаў: «Зразумела», — і неўзабаве скончыў гутарку. На пошту прыйшла адмова без тлумачэння прычын.

Якую навуку здабыў распрацоўшчык

— Я не вывучыў сітуацыі з візамі перад тым, як прыняць офер. Дарэчы, усе іншыя мае оферы таксама былі з Польшчы. Цяпер я б арыентаваўся хутчэй на іншую краіну або меў бы запасны варыянт.

І яшчэ парада: прымаючы офер у Польшчы, будзьце асцярожныя — не звальняйцеся з цяперашняй працы, пакуль не атрымаеце візы.

Каментары6

  • Сусьветны Фашыскі Пашпартна Візавы Рэжым
    28.11.2024
    Мы ня можам дапусьціць працаўладкаваньня праз наўпроставае пагадненьне паміж працадаўцам і наймальнікам.
    Праца бяз нашая дазволу незаконная і нелегальная.
    Прасіце літасьцівее вышэйшае згоды і тады працаўладкоўвайцеся і прыязджайце.
  • Сусьветны Фашыскі Пашпартна-Візавы Рэжым
    28.11.2024
    *праз наўпроставае пагадненьне паміж працадаўцам і работнікам
  • Acab
    28.11.2024
    Ня маеце рацыі. Тое што апісана гэта, насупраць, адпаведна з загонам)

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам11

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

У Екацярынбургу паказальна жорстка затрымалі кіраўніка мясцовай азербайджанскай дыяспары ВІДЭА6

Лукашэнка даў зразумець, што Хрэнін схлусіў3

«У нас было ўсё. Акрамя права на каханне». Каханая беларускі Марыі Зайцавай, якая загінула за Украіну, расказала іх гісторыю5

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя42

Як мінімум 17 расійскіх дронаў заляталі ў Беларусь у мінулым месяцы, адзін з іх упаў

«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш». Экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада расказаў пра сваё зняволенне

Трамп: Падумаю над тым, каб дэпартаваць Маска з ЗША. І нацкую на яго DOGE16

З 1 ліпеня USAID афіцыйна спыняе аказваць замежную дапамогу10

У Оршы васьмігадовы хлопчык выпаў з сёмага паверха

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам11

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць