Грамадства66

Чаму ЕС павінен падтрымаць беларусаў? Былы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС і Ціханоўская апублікавалі артыкул

«Народ Беларусі падзяляе тыя ж каштоўнасці, што і жыхары Варшавы, Парыжа і Берліна».

Жазэр Барэль і Святлана Ціханоўская. Фота: European Commission

У дзень завяршэння тэрміну знаходжання Жазэпа Барэля на пасадзе Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, ён і Святлана Ціханоўская апублікавалі сумесны артыкул у EUobserver наконт таго, што Еўропа робіць і што мусіць рабіць у дачыненні Беларусі.

«Беларусь — еўрапейская краіна. Яе народ падзяляе тыя ж каштоўнасці, што і жыхары Варшавы, Парыжа і Берліна, — свабоду, годнасць і самавызначэнне»,

— кажацца ў артыкуле.

Згадваецца, што беларусы ўжо зрабілі свой выбар на карысць свабоды і незалежнасці — калі масава пратэставалі ў 2020 годзе.

«Аднак сёння Беларусь знаходзіцца на ростанях. Падтрымліваючы Украіну, мы не павінны забываць пра Беларусь. Ці застанецца яна заціснутай у цісках дыктатара, які абслугоўвае імперскія амбіцыі Расіі? Ці ж яна возьме новы курс на Еўропу і дэмакратыю?»

Гэта пытанне не толькі будучыні Беларусі, але і будучыні самой Еўропы, падкрэсліваюць у артыкуле. «Дэмакратычная Беларусь стане ключом да забеспячэння доўгатэрміновага міру і стабільнасці ва Усходняй Еўропе».

У артыкуле згадваецца падтрымка ЕС беларускага народа і санкцыі, уведзеныя супраць Лукашэнкі і іншых адказных за рэпрэсіі.

Кажацца, што ЕС выдзеліў больш за 140 мільёнаў еўра на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і праваабаронцаў. Па стане на 2022 год у ЕС пражывала больш за 400 000 грамадзян Беларусі. Многія з іх беглі ад рэпрэсій.

Акрамя таго, ЕС паабяцаў вылучыць 3 мільярды еўраў на мірны пераход да дэмакратыі ў будучыні.

У артыкуле кажацца, што ЕС неабходна падтрымліваць і ўмацоўваць гэтую двайную палітыку: ізаляваць рэжым і падтрымліваць беларускі народ.

Па-першае, узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Па-другое, падтрымліваць грамадзянскую супольнасць (у тым ліку праваабаронцаў, незалежныя СМІ) і дэмакратычныя сілы Беларусі.

«Яны маюць патрэбу ў адраснай дапамозе — фінансавай, тэхнічнай, палітычнай — каб падтрымліваць полымя свабоды. Мы павінны супрацьстаяць дэзінфармацыі, падтрымліваць сем'і рэпрэсаваных і ўмацоўваць ініцыятывы, якія спрыяюць умацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці.

Спробам Расіі сцерці ідэнтычнасць, культуру і мову Беларусі неабходна супрацьстаяць. Мы таксама вітаем рашэнне Еўрапейскага парламента падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі».

Па-трэцяе, ад ЕС просяць забяспечыць мабільнасць для простых беларусаў, каб былі даступныя візы.

Па-чацвёртае, вызваліць палітычных зняволеных.

«Некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане і павінны быць вызваленыя неадкладна. Мы павінны выкарыстоўваць усе даступныя інструменты, уключаючы санкцыі і дыпламатычныя намаганні, не толькі для вызвалення ўсіх палітвязняў, але і для поўнага спынення рэпрэсій», — пішацца ў артыкуле.

«Самае галоўнае, мы павінны паказаць беларускаму народу дакладнае бачанне еўрапейскай будучыні. Беларусы павінны ведаць, што аднойчы, калі яны будуць гатовыя, дзверы ЕС будуць адчыненыя і для іх краіны».

Гэта важна і для Еўропы, бо дэмакратычная Беларусь дапамагла б забяспечыць мір і стабільнасць у рэгіёне, аслабіць уплыў Расіі на Усходнюю Еўропу і павысіць бяспеку Еўропы ў цэлым.

Каментары6

  • Andrew
    01.12.2024
    Не о чем. Одни сплошные лозунги.
  • Нейкі сюр
    01.12.2024
    Навошта Наша даражэнькая ніва посціць такія навіны? Нам жа галоўнае ведаць, які вялікі чалавек папа Коленькі і як Качанава закальцуе Мінск веладарожкамі. Ну, можа яшчэ, хто павінны плаціць на першым спадканні. А гэтыя ўсе ціханоўскія-барэлі - гэць у загніваючую еўропку!
  • Вадя
    01.12.2024
    Нейкі сюр, Наверное, Наша Нива ориентируется на аудиторию и просмотры. Им же там видно кто, сколько и откуда. Поэтому такой микс. Как гаварыцца, кто любит БССР , а кто и Бульбу в мундире

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць