Грамадства77

Ураджэнец Полаччыны загінуў у вайне на баку Расіі. Ён сам вызваўся на фронт

Пра смерць Валерыя Антаненкі паведаміла адміністрацыя Балашоўскага раёна Саратаўскай вобласці Расіі. Пры жыцці ён меў даўгі ды праблемы з законам.

Валерый Антаненка. Фота з некралога, дапрацаванае нейрасеткай

Валерый Антаненка нарадзіўся ў вёсцы Святлічышча Полацкага раёна. Невядома, чым ён займаўся ў Беларусі, але даўно пераехаў у Расію (хутчэй за ўсё, да распаду СССР) і мае грамадзянства гэтай краіны.

Пра ягоную дзейнасць вядома ў асноўным са злітых расійскіх базаў, датычных правапарушэнняў і крыміналу.

@nashaniva Беларус загінуў за Пуціна #беларусь #полоцк #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #мова #минсксейчас ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Першую адміністратыўку ён атрымаў у 2000 годзе за «незаконную куплю або захоўванне нязначнай колькасці наркотыкаў». У 2010 займеў крыміналку за пагрозу забойствам. У 2018 меў дзве адміністратыўкі — «парушэнне заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва» і «пражыванне грамадзяніна Расіі без пасведчання асобы».

Па звестках Digital intelligence team, ужо ў 2015 годзе Антаненка меў адзнаку ў фінансавых арганізацыях «негатыў» — значыць, меў даўгі і не плаціў іх. Агулам з 2019 па 2023 гады супраць яго былі адкрытыя каля дзясятка выканаўчых вытворчасцяў за нясплату даўгоў, кожная на некалькі соцень даляраў.

У жыцці Антаненка афіцыйна працаваў няшмат, у базах шмат пазнак пра тое, што ён нідзе не працаваў. Вядома толькі пра два афіцыйныя месцы ягонай працы — у 2018, 2021 і 2023 гадах на фермах і, відаць, не надта ўпарта. Заробкі ў яго былі таксама невысокія — максімум $1500 за год.

Вядома, што Антаненка пайшоў на вайну сам. Дата ягонай смерці невядомая, расійскія медыя толькі адзначаюць, што ён «загінуў пры выкананні службовых абавязкаў». Пахаваны ў Балашоўскім раёне ў Расіі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Таксама
    06.01.2025
    Не панятна, і прозвішча на фота пераклалі на беларускую мову. Навошта аб гэтым трэба было прасіць нейрасетку? Гэтак недалёка да сцверджанняў, што беларускамоўныя беларусы ваююць на баку захопнікаў.
  • Што
    06.01.2025
    Таксама, прозвішча ў яго такое і расійскіх смі, з такім жа шэўронам.
  • стекловатой тебе
    06.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць