Здароўе

Людзі з сіндромам дэфіцыту ўвагі ў сярэднім жывуць менш — даследаванне

Сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці (СДУГ) можа значна скарачаць жыццё як мужчын, так і жанчын, высветлілася ў новым буйным даследаванні з удзелам больш чым 30 тысяч дарослых у Вялікабрытаніі. Фактары і прычыны такой тэндэнцыі навукоўцы асвятлілі ў Брытанскім часопісе псіхіятрыі.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Vecteezy

Людзі, у якіх дыягнаставаны сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці (СДУГ), у сярэднім жывуць менш за сваіх аднагодкаў без дыягназу. Такія вынікі былі атрыманыя ў выніку новага маштабнага даследавання, у якім узялі ўдзел больш за 30 тысяч дарослых са СДУГ у Вялікабрытаніі, паведамляе выданне Gizmodo са спасылкай на афіцыйны Брытанскі часопіс псіхіятрыі.

Паводле даследавання, мужчыны са СДУГ у сярэднім жывуць на 4,5 — 9 гадоў менш, чым тыя, у каго падобнага дыягназу няма. У жанчын розніца яшчэ больш адчувальная: яны страчваюць у сярэднім 6,5 — 11 гадоў у параўнанні з аднагодкамі без СДУГ.

Каб прыйсці да такіх высноў, навукоўцы вывучылі звесткі з першаснай медыцынскай дакументацыі 30 029 пацыентаў са СДУГ, а затым параўналі іх з данымі 300 тысяч чалавек без такога дыягназу. Пры параўнальным аналізе ўлічвалі пол, узрост і асаблівасці атрымання медыцынскай дапамогі.

Гэты аналіз брытанскіх навукоўцаў сугучны з папярэднімі працамі іншых заходніх даследчыкаў, аднак ён стаў першай працай, у якой выкарыстоўваўся спецыяльны метад вывучэння даных па смяротнасці, які дазваляе больш дакладна ацэньваць верагоднасць выжывання і рызыкі смерці ў розных узроставых групах, перадае Gizmodo.

«Нягледзячы на тое, што многія людзі з такім дыягназам могуць весці доўгае і здаровае жыццё, мы выявілі выразныя прабелы ў тым, наколькі задавальняюцца іх уласныя патрэбы.

Людзі са СДУГ часцей сутыкаюцца з трывожнымі і дэпрэсіўнымі станамі, нярэдка перажываюць суіцыдальныя думкі, здзяйсняюць самапашкоджанні і маюць расстройствы асобы. Акрамя таго, у гэтай групе часцей адзначаецца курэнне і павышанае спажыванне алкаголю, а таксама пашыраныя хранічныя захворванні, такія як цукровы дыябет і павышаны ўзровень халестэрыну.

Частка гэтых фактараў можа растлумачыць, чаму СДУГ статыстычна звязаны са зменшанай працягласцю жыцця. Таксама варта не забываць і пра генетычную схільнасць, а таксама пра экалагічныя ўмовы, якія ўплываюць на здароўе такіх людзей яшчэ да нараджэння», — пішуць брытанскія навукоўцы ў сваім новым даследаванні.

Пры гэтым аўтары прызнаюць, што не ўсе фактары былі ўлічаныя. Напрыклад, сацыяльна-эканамічны статус рэспандэнтаў, які таксама можа адбівацца на паказчыках працягласці жыцця, не браўся пад увагу. Акрамя таго, навукоўцы адзначаюць, што прычыны меншай працягласці жыцця ў людзей са СДУГ патрабуюць дадатковага вывучэння.

Тым не менш, даследчыкі лічаць, што значную частку заўчаснай смяротнасці ў людзей са СДУГ можна прадухіліць, калі своечасова дыягнаставаць і карэктаваць ідучыя паралельна з дыягназам фізічныя і псіхічныя расстройствы.

«Многія людзі са СДУГ валодаюць выразнымі моцнымі бакамі, якія дазваляюць ім дамагацца поспеху, калі яны атрымліваюць патрэбнае і своечасовае лячэнне ды падтрымку», — лічаць аўтары даследавання.

Вялікую ролю ў гэтым пытанні, паводле навукоўцаў, павінны адыгрываць розныя медыцынскія спецыялісты, якія рэгулярна збіраюць і аналізуюць інфармацыю пра стан здароўя, псіхалагічны дабрабыт і лад жыцця такіх пацыентаў. Такі маніторынг дапамагае хутчэй выяўляць праблемы і не зацягваць з лячэннем.

Каб павысіць якасць і працягласць жыцця людзям са СДУГ, эксперты рэкамендуюць прытрымлівацца агульнапрынятых прынцыпаў здаровага ладу жыцця: звяртаць увагу на фізічную актыўнасць, захоўваць рэжым сну і харчавання, а таксама сачыць за гігіенай. Акрамя таго, псіхіятры і псіхолагі могуць прапанаваць стратэгіі, якія дазваляюць лепш спраўляцца з характэрнымі сімптомамі СДУГ і паляпшаць агульнае самаадчуванне.

СДУГ адносяць да нейраразвіццёвых расстройстваў, якія звычайна выяўляюцца ў дзяцінстве, хоць нярэдка яно захоўваецца і ў дарослым узросце. Пры гэтым назіраецца парушэнне балансу шэрагу нейрамедыятараў (напрыклад, дафаміну), а таксама праблемы з утрыманнем увагі, гіперфокусам, планаваннем, арганізацыяй і тайм-менеджментам. Такія сімптомы могуць закранаць практычна ўсе бакі жыцця, уключаючы фізічнае і псіхічнае здароўе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube10

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску12

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць