Свет77

Мексіка адмовілася прыняць вайсковыя самалёты ЗША з мігрантамі на борце

Мексіка адхіліла просьбу адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дазволіць амерыканскаму вайсковаму самалёту, які дэпартуе з ЗША мігрантаў, прызямліцца ў краіне, паведамляе «Голас Амерыкі».

Затрыманыя мігранты ў Сан-Дыега. Фота: AP Photo/Gregory Bull

Замест гэтага вайсковыя самалёты Air Force C-17 здзейснілі два аналагічных рэйса ў Гватэмалу з прыкладна 80 мігрантамі ў кожным, паведамляе Reuters. Трэці самалёт у Мексіку так і не вылецеў з ЗША, сцвярджае NBC.

Паводле звестак мясцовых міграцыйных органаў і амбасады ЗША ў Гватэмале, у пятніцу, 24 студзеня, у Гватэмала-Сіці прызямліліся два вайсковыя самалёты з дэпартаванымі мігрантамі з Тусона (штат Арызона) і Эль-Паса (штат Тэхас), піша The New York Times. Амбасада ЗША ў Гватэмале не змагла пацвердзіць журналістам газеты, колькі яшчэ вайсковых самалётаў чакаецца для транспартавання дэпартаваных у краіну і ў якія тэрміны.

NBC News нагадвае, што адносіны паміж Мексікай і ЗША апынуліся ў цэнтры ўвагі пасля заяў прэзідэнта ЗША Трампа аб намеры ўстанавіць пошліну ў памеры 25%, улічваючы паток мігрантаў з краіны да амерыканскіх межаў. Паводле інфармацыі Associated Press, Мінабароны ЗША накіроўвае 1500 вайскоўцаў для аховы амерыкана-мексіканскай мяжы ў адпаведнасці з намерам прэзідэнта ЗША абвясціць надзвычайнае становішча на мяжы.

Міністэрства замежных спраў Мексікі ў сваёй заяве ўвечары ў пятніцу, 24 студзеня, заявіла, што краіна мае «вельмі добрыя адносіны» з ЗША і супрацоўнічае ў такіх пытаннях, як іміграцыя. «Калі гаворка ідзе пра рэпатрыяцыю, мы заўсёды ўспрымем прыбыццё мексіканцаў на нашу тэрыторыю з распасцёртымі абдымкамі», — заявілі ў міністэрстве. Пра адмову ў дазволе на пасадку самалётаў у паведамленні МЗС не згадана.

Раней Пентагон паведаміў, што ягоныя самалёты дэпартуюць 5000 мігрантаў, якія ў цяперашні час знаходзяцца пад вартай у Эль-Паса (Тэхас) і Сан-Дыега (Каліфорнія). 

Каментары7

  • Васіль
    25.01.2025
    Кітайцы амаль пабудавалі завод ў Мексіцы. А цяпер закрылі. Будуць будаваць у ЗША.
  • Real American
    25.01.2025
    Падаецца, усё ж такі ёсць адзін праект, які Трамп скончыў за 24 гадзіны. Праект массавай дэпартацыі.
  • Кинула ты Ты, ты кинула, ты Ты, ты кинула, ты Ты, ты, ты, ты Ты, ты кинула ты Ты, ты, ты
    25.01.2025
    трамп пачаў з наладжвання добрасуседскіх адносін з Мексікай і Канадай

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць