Грамадства99

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Беларус Алег Мядзведзеў, якому збіралі сродкі на куплю новага дома-прычэпа, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. У снежні 2024 года яго шпіталізавалі ў псіхіятрычную лякарню пасля спробы суіцыду. Інфармацыю пра гэта апублікавала газета Wyborcza, і беларус пацвердзіў яе Most. Прычынай, паводле яго слоў, стала серыя падзей, звязаных з падпалам яго дома, у якім знаходзілася ўсё яго маёмасць і працоўнае абсталяванне.

Фота: zrutka.pl

«Гэта мяне зламала»

Нагадаем, Алег быў вымушаны эміграваць у Польшчу праз палітычны пераслед у Беларусі. Ён жыў у розных гарадах, а потым пераехаў у Труймяста. Купіў грузавік з прычэпам і пераабсталяваў яго ў дом і майстэрню для распрацоўкі настольных гульняў. Але на пачатку лістапада 2024 года невядомыя спачатку спрабавалі яго абрабаваць, а потым падпалілі грузавік. Дом і ўсё абсталяванне — 3D-прынтары і станок для лазернай рэзкі — былі цалкам знішчаныя. Маёмасць не была застрахаваная, і Алег не змог атрымаць кампенсацыю.

Прыйшоў доктар і спытаў: «Хочаш скончыць жыццё самагубствам?»

Паводле слоў Алега, пасля таго, што здарылася, яго псіхалагічны стан рэзка пагоршыўся.

— Я працую, дапамагаю людзям бясплатна, каб зрабіць свет лепшым (Алег — актывіст ініцыятывы «Ежа замест бомбаў»). А тут двое мясцовых спачатку хацелі мяне абрабаваць, а потым падпалілі мой дом. Гэта мяне моцна зламала, і я спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, — распавёў ён.

У студзені 2025 года стан Алега заставаўся складаным. 26 студзеня, пасля звароту ў крызісны цэнтр, яго зноў даставілі ў псіхіятрычную лякарню.

— Аднойчы да мяне прыйшоў доктар і спытаў: «Хочаш скончыць жыццё самагубствам?» Я адказаў адмоўна, і адразу мне паведамілі, што я павінен пакінуць бальніцу да апоўдня. Да выпіскі мяне трымалі пад моцнадзейнымі лекамі і прывязвалі да ложка, — расказаў Алег.

«Людзі далі мне другі шанец, і я не хачу іх падвесці»

Пасля выпіскі беларус апынуўся на вуліцы. Разумеючы неабходнасць лячэння, ён зноў звярнуўся ў крызісны цэнтр. Там яму зноў парэкамендавалі шпіталізацыю, і яго на машыне хуткай дапамогі даставілі ў бальніцу. Але мужчыну не паклалі ў стацыянар, а толькі выпісалі рэцэпт на лекі.

Пасля таго як у студзені Most расказаў гісторыю Алега, неабыякавыя людзі сабралі сродкі на куплю новага прычэпа. Да цяперашняга моманту на рахунку ўжо больш за 24 тысячы злотых (5760 даляраў) пры неабходных 18 тысячах. Алег кажа, што вельмі ўдзячны за падтрымку.

— Я адчуваю, што людзі далі мне другі шанец, і я не хачу іх падвесці. Я паўтараю сабе гэта кожны дзень.

Алег ужо выбірае прыдатны грузавік і плануе запісаць відэа з падзякай пасля куплі.

Тым не менш, ён разумее, што для поўнага аднаўлення яму неабходна паўнавартасная рэабілітацыя. Ён спадзяецца, што пасля праходжання курса зможа зноў дапамагаць іншым.

Каментары9

  • Хуан
    04.02.2025
    Здаецца, амаль ўсюды неабходны свой Трамп каб зламаць дурны лібералізм. Еўропу вылечыць моцная ўлада і закручванне гаек.
  • Сашэлло
    04.02.2025
    Хрыч, везде дерьма хватает. Но лучше жить в Польше, чем в говне.
  • Акцэнта
    04.02.2025
    Сашэлло, дзярма паўсюль хапае, у тым ліку і ў Польшчы

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

Лукашэнка аб прызначэнні генерала Муравейкі: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў22

Чатыры гады таму закрылі Чырвоны касцёл5

Новы начальнік Генштаба, старшыня Дзяржстандарту, кіраўнікі раёнаў — кадравыя прызначэнні2

Прызначаны новы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць