Грамадства44

Лукашэнка прапанаваў стварыць у Беларусі «цэнтры прыцягнення» для ўсіх канфесій

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў стварыць у краіне цэнтры прыцягнення для ўсіх рэлігійных канфесій. Пра гэта ён заявіў 10 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій. Лукашэнка сказаў, што гэта «тэма, якая апошнім часам яго хвалюе і якой ён жыве». 

«І яшчэ адна тэма, якая апошнім часам мяне хвалюе і якой я жыву, калі думаю аб нашым рэлігійным развіцці, міжканфесійным развіцці. Вы ведаеце, што мы сёлета, я думаю, скончым прыводзіць у парадак нашу праваслаўную святыню — Жыровіцкі манастыр, храмы, паселішчы. Я хацеў бы, каб гэта было выдатным цэнтрам праваслаўя.

У сувязі з гэтым я прапаную (і абяцаю, калі вы прыміце рашэнне): мы павінны нашым рэлігіям, якія ў нас існуюць, стварыць адпаведныя цэнтры», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго, гэта павінны быць прасторныя і даступныя для вернікаў святыні. Лукашэнка дадаў, што дзяржава «падставіць плячо іншым канфесіям сапраўды гэтак жа, як і праваслаўнай царкве». «Мы абавязкова дапаможам», — заявіў ён.

Між тым, з 25 верасня 2022 года ў Мінску закрыты касцёл святога Сымона і святой Алены, дзе нібыта здарыўся пажар. Ад зачыненага Чырвонага касцёла патрабуюць амаль 150 тысяч рублёў, стала вядома ў снежні. 

Каментары4

  • Нет ни дня чтобы он не врал
    10.02.2025
    Ты уже разрушил не одну церковь и закрыл не один костел. Что тут говорить, костел на главной площади страны уже третий год как закрыли по твоему приказу, требуя за него выкуп.
  • Хадж
    10.02.2025
    А что с мощами?
  • Барадзед
    11.02.2025
    Лукашенко абсолютно бесполезен.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп5

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць