Культура4444

Літоўскія даследчыкі: Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся ў Жамойці, а не ў Польшчы

У метрычнай кнізе аднаго з жамойцкіх касцёлаў адшукаліся сенсацыйныя звесткі пра аўтара знакамітага паланэза.

Міхал Клеафас Агінскі і стары касцёл у Салантах. Калаж: Наша Ніва

Запіс аб хрышчэнні знакамітага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча выявіў у метрычных кнігах Саланцкага касцёла Паўлюс Ванюхінас, старшыня праўлення Інстытута генеалогіі, геральдыкі і вексілалогіі і дырэктар Акадэміі геральдыкі. Пра гэта паведамляе выданне 15min.

Усхваляваны сваёй знаходкай, Ванюхінас уначы звязаўся з дырэктарам Музея гісторыі культуры Агінскіх у Рэтаве Вітасам Руткаўскасам, а таксама даслаў копію запісу доктарцы Рамуне Шмігельскіце-Стукене, намесніцы дырэктара па культуры і навуцы Палаца вялікіх князёў у Вільні. 

«Гэтая інфармацыя неверагодная, нават, сказаў бы, сенсацыйная — такая гістарычная фігура нарадзілася ў нашым краі», — адгукнуўся на знаходку Руткаўскас.

З метрыкі вынікае, што народжаны 25 верасня 1764 года ў ваколіцах Салантаў (цяпер гэта Клайпедскі павет на самым захадзе краіны) Міхал Клеафас Агінскі, быў ахрышчаны 29 верасня адною вадою ў мясцовым касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Запіс пра хрост Міхала Клеафаса Агінскага ў метрычнай кнізе нараджэнняў за 1758—1765 гг. касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Салантах ад 29 верасня 1764 года. Фота: UAB «BNS»

Запіс зроблены на лацінскай мове (пераклад з літоўскага перакладу):

«Я, той жа [алтарыст Салантаўскага касцёла Міхал Сімановіч], ахрысціў немаўля, названае Міхалам Клеафасам, народжанае 25 верасня, сына яснавяльможнага князя з Казельска Андрэя Агінскага, мечніка вялікага літоўскага, старасты гузаўскага і платэльскага, і Паўліны Шэмбек, законных сужэнцаў.

Хроснымі бацькамі былі яснавяльможны князь Францішак Ксаверый з Казельска Агінскі, стараста перавальскі, разам з княгіняй Аленай Агінскай, кашталянавай віленскай, асістэнтамі — высакародны пан Фелікс Лубенскі (Фелікс родны брат Міхала Клеафаса па маці. — НН), стараста накельскі, і высакародная панна Марыяна Юдзіцкая, кашталянка менская».

Дагэтуль бясспрэчным лічыўся факт, што Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся 25 верасня 1765 года ў польскай вёсцы Гузаў прыкладна за 50 кіламетраў ад Варшавы, якой валодаў ягоны бацька. Пра гэта ў мемуарах піша і сам кампазітар. 

Сам Міхал Клеафас Агінскі лічыў месцам свайго нараджэння польскі Гузаў, відаць, памылкова. Фота: Wikimedia Commons

Сапраўды, добра вядомы метрычны запіс пра іншае хрышчэнне Міхала Клеафаса Агінскага, які захоўваецца ў архіве парафіі Св. Станіслава ў Віскітках, горадзе недалёка ад Гузава:

«Гузаў, 26 кастрычніка, маёнтак. Я, пробашч Віскіткаў Адам Маркевіч, ахрысціў немаўля, якое атрымала імёны Клеафас, Міхал, Францішак, Фелікс, Антоні, Ігнацы, Юзаф і Тадэвуш, законных сужэнцаў найяснейшага і вяльможнага графа, мечніка вялікага літоўскага, старасты гузаўскага Андрэя Агінскага і ягонай жонкі Паўліны Шэмбек, сына. Хросныя бацькі — найяснейшы і вяльможны Юзаф Семяноўскі, кашталян раўскі, і найяснейшая і вяльможная Барбара Радаеўская з роду Гаеўскіх, кашталянава інаўрацлаўская».

Як жа так сталася, што месца нараджэння Агінскага зрушылася амаль на 500 км на поўнач?

Насамрэч, як тлумачаць спецыялісты, ніякіх супярэчанняў тут няма. Звычайнай практыкай у тыя часы было двайное хрышчэнне:

спачатку маглі пахрысціць адною вадою, як у Салантах, а пасля з большай урачыстасцю хрысцілі ўжо алеем, што, відаць, і адбылося ў Гузаве.

Варта заўважыць, што метрыка аб хрышчэнні з Гузава не змяшчае звестак пра тое, дзе і калі быў народжаны хлопчык.

Касцёл у пабудаваны ў 1725 годзе па фундацыі князя Казіміра Агінскага і старасты ўжвенцкага Юрыя Войны, уладальніка Салантаўскага маёнтка. У 1764 годзе ў гэтым касцёле быў ахрышчаны Міхал Клеафас Агінскі. Фота: Wikimedia Commons

Князі Агінскія валодалі маёнткамі і ў Жамойці, дзед Міхала Клеафаса Агінскага набыў ад Сапегаў не вельмі далёкі ад Салантаў Рэтаў, дзе пасля быў узведзены палац, у якім сёння знаходзіцца ўжо згаданы музей Агінскіх. А па фундацыі іншага прадстаўніка роду, князя Казіміра Агінскага, у 1725 годзе пабудаваны і сам Салантаўскі касцёл. 

Тое, што Агінскі не прыгадваў пра Саланты, можна патлумачыць тым, што ён проста і сам не ведаў — яго дзяцінства і маладосць прайшлі ў Гузаве, натуральна, што і сваё нараджэнне ён звязваў з гэтым месцам.

Літоўцы ўжо выправілі звесткі пра хрышчэнне кампазітара на старонках Geni.com і Літоўскай Вікіпедыі. У іншых раздзелах свабоднай энцыклапедыі гэтая інфармацыя пакуль не адлюстравана і месцам нараджэння падаецца Гузаў. Сапраўднае месца нараджэння Агінскага яшчэ належыць высветліць даследчыкам, але гэта, відавочна, будзе дзесьці недалёка ад Салантаў у Жамойці. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары44

  • %
    11.02.2025
    Якая нам да гэтага справа ) Палякі і жмудзіны дзеляць між собку
  • Волат
    11.02.2025
    ваван, ну вядома беларус! Усе беларусы, а хто не беларус, то проста адурманены.
  • Га
    11.02.2025
    А Жамойць гэта Летва ці часка Літвы?

Цяпер чытаюць

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі23

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра80

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за раскрыццё «файлаў Эпштэйна». Сенат прыняў гэтую пастанову без абмеркавання4

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?1

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце7

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

Зборная Беларусі згуляла другую нічыю запар у матчы, які нічога не значыў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі23

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць