Ноччу 11 лютага беспілотнікі атакавалі Энгельс і Саратаў. Паводле мясцовых жыхароў, быў атакаваны Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод.

Паводле мясцовых жыхароў, 11 лютага быў атакаваны Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод
У кіраўніцтве рэгіёну заявілі, што ёсць пашкоджанні на прамысловым прадпрыемстве ў Саратаве. Пацярпелых, папярэдне, няма.
У Энгельсе знаходзіцца база расійскай стратэгічнай авіяцыі. Дакладных звестак аб наступствах пакуль няма.
У аэрапортах Саратава, Казані, Кірава, Ульянаўска былі ўведзеныя абмежаванні на палёты.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары