Здароўе22

Роўна пяць гадоў таму ў Беларусь прыйшоў каранавірус

Хваробу выявілі 27 лютага 2020 года ў студэнта-іранца, які вярнуўся з Баку.

27 лютага 2020 года тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў з Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага.

Пацыент і людзі, якія кантактавалі з ім, былі змешчаныя ў зачыненыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы.

Мінздароўя паведаміла пра гэта на наступны дзень — 28 лютага.

З канца сакавіка Мінздароўя пачало штодня паведамляць пра колькасць выпадку кавіду ў дзень, але многія лічылі гэту статыстыку непраўдзівай. 

З ліпеня 2022 года пра статыстыку наогул забылі.

Паводле звестак Мінздароўя, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі (ад сакавіка 2020-га па ліпень 2022-га, больш новых даных не публікавалася) памерлі 7 118 пацыентаў з выяўленым COVID-19, а перахварэлі на кавід 994 тысячы 337 чалавек

Аднак «Кіберпартызаны» знайшлі, што каранавірусная інфекцыя як прычына смерці ў дакументах прастаўленая ў 22 759 выпадках — гэта значыць, больш як у тры разы, чым у афіцыйна абвешчанай уладамі колькасці ахвяр кавіду. 

Афіцыйная статыстыка не ўлічвала смерцяў пацыентаў ад ускладненняў розных хвароб, выкліканых каранавірусам. У такіх выпадках у пасведчаннях аб смерці COVID-19 не адзначалася, а фіксавалася асноўная хвароба.

Разлікі «Кіберпартызанаў» не адрозніваюцца ад вынікаў даследавання, апублікаванага раней у навуковым часопісе The Lancet, на аснове звестак пра смяротнасць, якія ад беларускіх уладаў атрымлівала ААН.

Вучоныя вылічылі, што залішняя смяротнасць у нашай краіне з 1 студзеня 2020-га па 31 снежня 2021 года перавысіла 85 600 чалавек. На той момант залішняя смяротнасць за студзень — сакавік 2022 года была яшчэ невядомая.

Каментары2

  • відьмаявідьма
    27.02.2025
    Мінздароўя паведаміла пра гэта на наступны дзень — 28 лютага.
    ...
    тады, калі мы знатна пакаталіся ў Букаўлі...
  • covid убивает
    28.02.2025
    Караник, который тогда был министром здравоохранения, при котором занижались цифры по умершим, на этих выборах умудрился впервые дать прирост избирателей в Гродненской области, который выше, чем в Брестской области, чем в Минске, чем в остальных областях вместе взятых.

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць