Грамадства33

«Плакалі ўсе». Выпускнікі дзеляцца сваімі эмоцыямі ад месцаў размеркавання

У некаторых беларускіх ВНУ цяпер ідзе папярэдняе размеркаванне. З гэтай нагоды маладыя спецыялісты выкладаюць у сацсеткі відэа ў фармаце «Чаканне-рэальнасць».

Скрыншот відэа

«Плакалі ўсе — нехта ад шчасця, нехта ад гора», — ахарактарызавала працэс размеркавання адна са свежаспечаных выпускніц.

У Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі чаканні большасці з тых, хто пагадзіўся зняцца ў роліку, спраўдзіліся. Многіх накіроўваюць дадому (часта гэта маленькія гарады ці вёскі), што ў сітуацыі з магчымымі сцэнарамі пасля акадэміі — адназначна плюс.

Але былі і непрыемныя вынікі. «Я хачу трапіць у Александрыю, але я ведаю, што туды не траплю», — усміхаецца выпускніца акадэміі Марыя. Так і сталася — яе адправілі ў ААТ «Ігнацічы», што ў Чурылавічах (Мінскі раён). А выпускнік Валер паедзе ў вёску Смальяны, што ў Аршанскім раёне, што таксама разышлося з яго чаканнямі — ён хацеў у Лепельскі раён.

Найбольш актыўна размеркаванне цяпер ідзе ў медыкаў. На стаматалагічным факультэце ВДМУ хапае асабістых драм. Так, адзін з маладых стаматолагаў незадаволены рашэннем адправіць яго ў Бабруйск: ён разлічваў на Мінск ці хаця б Магілёў. Не парадавалі перспектывамі і выпускніцу Сафію: яна таксама марыла працаваць стаматолагам-хірургам у сталіцы, але ёй прапанавалі Шаркаўшчыну (раённы цэнтр у Віцебскай вобласці). Маладыя людзі плануюць паспрабаваць выправіць сітуацыю на канчатковым размеркаванні.

У Гродзенскім дзяржаўным медуніверсітэце некаторыя адразу былі настроеныя рашуча: «куды ўжо бог пашле». «Бог» адпраўляў некаторых у Бабруйск і Мінск. Але адну дзяўчыну, якая хацела працаваць у Гродне доктарам агульнай практыкі, накіраваў у Астравец. Яе ж сакурсніцу, якая таксама разлічвала на Гродна, у выніку размеркавалі ў Навагрудак.

Яшчэ на адным факультэце выпускнікам сапсавалі настрой Кобрынам замест Брэста, Касцюковічамі замест Магілёва і Карэлічамі замест Ваўкавыска.

Падзяліліся сваім лёсам і новаспечаныя фармацэўты. Найбольш не пашанцавала выпускніцы Марыі, якая хацела ў Лепель, а ў выніку паедзе ва Ушачы (Віцебшчына). І Леры, якая меціла ў Ліду ці Ваўкавыск, але атрымала размеркаванне ў Свіслач.

Watch on TikTok

У каментарах пад відэа некаторыя шчыра здзіўляюцца: «Няўжо перад размеркаваннем яшчэ пытаюць, куды выпускнік хоча». «Часам — так, але не заўсёды чаканні супадаюць з магчымасцямі», — адказваюць выпускнікі.

Людзі збольшага спачуваюць бюджэтнікам, адзначаючы, што «размеркаванне — гэта адкладзенае рабства». Але ёсць тыя, хто падбадзёрвае і жадае не маркоціцца: «Усё мінае хутка, адпрацоўка таксама праляціць».

Беларусь — адзіная ў Еўропе краіна, дзе існуе абавязковае размеркаванне. Нягледзячы на крытыку такой практыкі, беларускія чыноўнікі лічаць адпрацоўку сацыяльнай выгодай і гарантыяй ад дзяржавы. Міністр адукацыі Андрэй Іванец яшчэ ў 2023 годзе абазначыў, што выпускнікоў беларускіх універсітэтаў могуць чакаць яшчэ большыя тэрміны размеркавання — да пяці гадоў, а ў тых, хто вучыцца па мэтавым накіраванні — да сямі гадоў. 

Таксама чыноўнікі ўжо агучылі ідэю, каб адпрацоўку пачалі праходзіць і выпускнікі-платнікі. «Сёння і бюджэтнік, і платнік, па нашым меркаванні, павінны адпрацоўваць», — заявіў міністр адукацыі на адной з нарад у Лукашэнкі. На яго думку, платная вышэйшая адукацыя «з'яўляецца адной з мер сацыяльнай падтрымкі студэнтаў», бо 50% выдаткаў на навучанне платніка ўсё адно, маўляў, кампенсуюць сёння ўніверсітэты.

Каментары3

  • политзек
    28.02.2025
    звериный оскал "социального государства". а по факту - форма фашизма.
    • МедПрасвет
      28.02.2025
      политзек, спосаб нічога не мяняць на месцах. І так прышлюць спецыяліста. Без размеркавання прыйшлося бы вырашаць пытанне заробкаў і жытла. А так і ў плесені пажыве маладзёж.

      За падрыхтоўку спецыялістаў людзі заплацілі падаткамі. Яшчэ і спецыяліст сам плаціць часам і здароўем.
  • Европа примет с удовольствием
    28.02.2025
    Все это в итоге приведет к тому, что большинство массово предпочтут учиться в Польше и далее. Рабский труд в 21 веке не конкурентоспособен. А отучаться там, там и останутся жить. Не можете устроить комфортные условия тут? Соседи молодежь переманят. Только одна Испания готова каждый год принимать 300 тысяч трудовых мигрантов. Нужны трудовые мигранты Польше, Германии. А Беларусь в итоге опустеет и зачахнет. Будущего тут хорошего не просматривается.

Цяпер чытаюць

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія17

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Усе навіны →
Усе навіны

Звальняюць дарадцу адміністрацыі Трампа па нацыянальнай бяспецы Майка Уолца8

Якія карысныя выкапні ёсць ва Украіне?2

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Кампанія А1 запусціла сваё таксі. Дзе цяпер танней?2

Літва і Польшча здагналі Ізраіль па ВУП на душу насельніцтва12

У Даніі аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей — пацярпелі мінімум 11 чалавек1

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку34

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія17

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць