Свет

Спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы ўдвая больш, чым год таму

З пачатку 2025 года супрацоўнікі Падляшскага аддзела пагранслужбы Польшчы зафіксавалі больш за 600 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларуссю. За аналагічны перыяд мінулага года такіх спробаў было 280, піша Most.

Фота: Strazgraniczna.pl

Штодня памежнікі спыняюць больш за дзесяць такіх спробаў. Напрыклад, 25 лютага мяжу спрабавалі перайсці 11 мігрантаў (адна група заўважаная ў раёне заставы Нараўка, другая — у раёне заставы Пласка), 24 лютага — 30. Тады ж памежнікі затрымалі двух кур'ераў, якія планавалі перавозіць парушальнікаў мяжы.

Аднак пачашчэнне спробаў нелегальнага пераходу мяжы не абавязкова сведчыць пра павелічэнне колькасці мігрантаў. Немагчыма падлічыць, колькі спробаў нелегальна перайсці мяжу робіць адзін і той жа чалавек. Часта, згледзеўшы памежнікаў, іншаземцы вяртаюцца ўглыб Беларусі, а затым спрабуюць штурмаваць яе зноў.

Пасля ўмацавання памежнага плота летам 2024 года мігрантам стала значна цяжэй перайсці мяжу. Таму можна меркаваць, што адзін і той жа чалавек вымушаны рабіць больш спробаў і, адпаведна, часцей трапляе ў статыстыку памежнай службы.

Каментары

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць