Спорт22

Прафесійным тэнісісткам будуць даваць аплачаны дэкрэтны адпачынак

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) аб'явіла пра стварэнне фонду падтрымкі мацярынства. Ён заснаваны пры падтрымцы Дзяржаўнага інвестыцыйнага фонду Саудаўскай Аравіі, піша «Трыбуна».

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP

Фонд будзе выплачваць тэнісісткам дапамогу па цяжарнасці і родах. Ім будуць даваць аплачаны дэкрэтны адпачынак працягласцю да 12 месяцаў, а таксама гранты на лячэнне бясплоддзя для стварэння сям'і і іншыя льготы.

Тэнісісткі, якія маюць права на ўдзел у праграме, павінны «мець добрую рэпутацыю ў адпаведнасці з правіламі WTA, антыдопінгавымі і антыкарупцыйнымі праграмамі тэніса». Яны маюць падаць заяўку і часова атрымаць спецыяльны рэйтынг.

Праграма цяпер даступная для больш чым 320 тэнісістак. На ўдзел у ёй могуць прэтэндаваць тыя, хто ўдзельнічаў у «пэўнай колькасці турніраў за канкрэтны перыяд часу» і атрымаў спецыяльны рэйтынг.

Праграма WTA Maternity Fund з'яўляецца часткай комплекснай праграмы WTA Family Focus, распрацаванай для таго, каб даць гульцам магчымасць сумяшчаць сямейнае жыццё з прафесійным спортам. Яна ўключае спецыяльныя рэйтынгі, якія абараняюць рэйтынгавую пазіцыю гульца падчас цяжарнасці і пасляродавага перыяду, дазваляючы ім вярнуцца на той жа ўзровень на працягу трох гадоў пасля родаў або на працягу двух гадоў пасля іншага спосабу бацькоўства, напрыклад, апякунства.

З моманту ўвядзення спецыяльных рэйтынгаў пасля вяртання з цяжарнасці ў 2019 годзе імі скарысталіся 50 тэнісістак.

Каментары2

  • Вялікі &эніс
    08.03.2025
    Няўжо гэта настолькі шкодны для здароўя спорт, што даводзіцца выдаваць "гранты на лячэнне бясплоддзя"?
  • Вялікі Шлем
    08.03.2025
    Гэта намёк Арыне Сабаленка?

Цяпер чытаюць

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай12

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

Куды і за колькі можна паляцець з Мінска на Новы год1

Стала вядома, хто ўзначаліў Палац рэспублікі замест сябрука Эйсмант, які пагарэў на карупцыі4

Уіткаф ляціць у Маскву

Лукашэнка накіроўваецца ў Алжыр2

Трамп даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў Венесуэлу11

У цэнтры Магілёва зносяць гістарычны хлебазавод: замест арт-прасторы, якую прасілі гараджане, там можа з'явіцца 18‑павярховы офісны гмах6

Ці варта зімой вячэраць раней?3

Пакуль Лукашэнка з двума сынамі бавіць час у Амане, трэці ягоны сын засвяціўся на другім канцы кантынента10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай12

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць